Дызайнер Лёша Лімонаў, вядомы як стваральнік падставак пад піўныя келіхі ў выглядзе вечак ад каналізацыйных люкаў, прадставіў новую працу. Гэта серыя жаночых купальнікаў з выявай этыкетак ад вядомых беларускіх прадуктаў, піша Blizko.by.

«Беларускую згушчонку і соду недзе бачыў і вырашыў паспрабаваць як іншыя прадукты маглі б выглядаць на купальніках», — піша ён.







Таксама ён удакладніў, што брэнд «Прастаквашына» не беларускі, «але хай будзе».

Каментатары ў інтэрнэце хуценька разгледзелі, што дызайнер не ўручную маляваў гэтыя эскізы, а актыўна эксплуатаваў нейрасеткі, якія, як гэта часта бывае, схалтурылі.
На купальніку з шакаладкай «Любімая Алёнка» і «Сталічны Эліт» выразна відаць, што на лагатыпе кампаніі ў выглядзе банта напісана зусім не «Коммунарка», ды і надпіс на пячатцы вакол даты «1905 г.» таксама зусім нечытэльны.
Таксама каментатары выклалі мужчынскую версію купальнага касцюма.

На маркетплэйсах сталі прадаваць прыгожыя расліны, створаныя нейрасеткамі. Як абараніцца?
У Канах паказалі фільм, цалкам створаны штучным інтэлектам. $400 тысяч пайшло на вылічальныя магутнасці ШІ
Суд у Германіі прызнаў Google адказным за фэйкавую інфармацыю, згенераваную штучным інтэлектам
Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал
Беларускі пачалі флэшмоб — посцяць свае фоты ў кароткіх шортах. Прычынай стаў адзін непрыемны каментар
Каментары
ці то кубікі на прэсе ) ці то.. абойма (
і банцік на тым самым месцы