«Ганьба!» — крычыла дэпутатка, дастаючы яйкі з сумачкі.

Скрыншот відэа
У Косаве дэпутатка ад апазіцыі Тайм Кадрыяй закідала яйкамі выконваючага абавязкі прэм’ер-міністра Альбіна Курці. Гэта адбылося ў парламенце пасля таго, як Курці заявіў, што яму трэба больш часу на перамовы з іншымі партыямі, перш чым вылучаць кандыдата на пасаду спікера пасля датэрміновых выбараў у чэрвені.
Тады дэпутатка дастала са сваёй сумкі яйкі і кінула іх у прэм’ера. «Ганьба, ганьба!» — крычала яна.
Пасля ўмешаліся іншыя дэпутаты і ахова і спынілі закідванне яйкамі.
У Косаве за апошнія паўтара года прайшло трое датэрміновых выбараў у парламент.
Цяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары