Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская
Раней Зазулінская адказвала за сацыяльную палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.

Вольга Зазулінская. Фота: «Наша Ніва»
На канферэнцыі «Новая Беларусь» было агучана некалькі кадравых перастановак у дэмакратычных сілах.
Так, Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская. Раней на гэтай пасадзе была Святлана Шаціліна.
Вольга Зазулінская раней адказвала за сацыяльную палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, дапамагала прымаць палітвязняў, дэпартаваных з Беларусі. У 2022‑2026 гадах кіравала дабрачынным фондам «Краіна для жыцця». Родам са Стоўбцаў, да прыходу ў палітыку працавала бухгалтарам і прадпрымальнікам. Беларусь пакінула ў лістападзе 2020 года.
Цяпер за сацыяльную палітыку ў Кабінеце будзе адказваць Юлія Міцкевіч.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары