Грамадства2626

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны

Вертыкаль заяўляе пра выкананне загаду Лукашэнкі.

Усе фота: Мінабароны

У сілы спецыяльных аперацый (ССА) пачалі прыбываць работнікі, якія кепска працавалі падчас жніва, паведаміла прэс-служба Мінабароны. 

Ініцыятыва адпраўляць такія кадры ў войска належыць Аляксандру Лукашэнку, які 22 ліпеня на селектарнай нарадзе прапанаваў накіроўваць прагульшчыкаў і парушальнікаў на ўкраінскую мяжу замест крымінальнага пераследу: «Усіх, хто не ўмее працаваць, — у войска і на паўднёвую мяжу… Тыдзень падрыхтоўкі (гранатамёт, кулямёт) — і туды».

Лукашэнка падкрэсліваў, што гэта тычыцца як звычайных працоўных, так і чыноўнікаў.

Мінабароны афіцыйна аформіла гэтую працэдуру як збор з прызывам ваеннаабавязаных для праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці ваенкаматаў.

Ваеннаабавязаныя прайшлі пункт прыёму, а тыя, хто раней не служыў і ведаў пра войска толькі з фільмаў, прынялі ваенную прысягу.

З прызваных фармуюць асобны стралковы батальён. На працягу 60 сутак на палігоне з імі правядуць інтэнсіўныя сутачныя заняткі па агнявой, інжынернай і ваенна-медыцынскай падрыхтоўцы (у тым ліку ўначы і на аддаленых лакацыях), а таксама азнаёмяць з новымі ўзорамі ўзбраення.

«Пасля праходжання курса навучання яны будуць накіраваныя ў раёны выканання вучэбна-баявых задач», — паведаміла Мінабароны.

Згодна са словамі Лукашэнкі, іх павінны кінуць на ўкраінскую мяжу. 

Каментары26

  • белаурсы мирныя людзи
    09.08.2026
    А кто там говорил, что белаурсы мирныя людзи и ваяваць з Украинай ня будуць. Вот будуць энтые или нет, когда за спиной стоит спецназ военный, который убьет и их и их семьи.
    Тихановская говорила. Вячорка говорил. Вот близится момент истины. Будут воевать никуда не денутся. А кто не будет - семью на фронт отправят.
  • Ясь
    09.08.2026
    Слова “касіць” зайграла новымі сэнсамі.
  • Украінскія сябры хоць паесці дадуць на аддаленых лакацыях
    09.08.2026
    Палова стаіць і не атдупляе "як мы сюды папалі?" Другая палова вельмі задаволеная, што нарэшце ў рукі далі аўтамат.

    Добра, што на ўкраінскую мяжу адпраўляюць, тым ліку ўначы і на аддаленых лакацыях.
    Там украінцы хоць пакормяць нармальна.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць