На Зямлі пачалася першая магнітная бура верасня. Паводле звестак навукоўцаў, яна пачалася 8 верасня каля 11:00 па мінскім часе.

Магнітную буру прагназавалі загадзя пасля таго, як да Зямлі наблізілася плазменнае воблака, выкінутае Сонцам прыкладна тры дні таму.
Напярэдадні плазма, якая дасягнула планеты, выклікала працяглыя геамагнітныя ўзбурэнні жоўтага ўзроўню. Аднак 8 верасня паказчык перавысіў парог магнітнай буры.
Паляпшэння геамагнітнай сітуацыі чакаюць не раней чым праз двое сутак. У гэты перыяд магчымыя магнітныя буры другога і трэцяга ўзроўняў — ад сярэдніх да моцных.
З-за павышанай геамагнітнай актыўнасці мяжа палярных ззянняў значна змясцілася ў бок сярэдніх шырот. Моцны ўсплёск паўночнага ззяння назіралі ўвечары 7 верасня. Не выключана, што ўвечары 8 верасня яно зноў стане бачным.
Навукоўцы нагадваюць, што падчас магнітных бураў некаторыя метэаадчувальныя людзі могуць адчуваць галаўны боль, перапады ціску і іншыя праблемы са здароўем. Больш адчувальнымі да такіх змен могуць быць людзі з гіпертаніяй, ішэмічнай хваробай сэрца, а таксама тыя, хто раней перанёс інсульт або інфаркт.
Каментары
Зато будзе карысны лёгкі, павольны шпацыр па лесе, дзе падвышаны ўзровень О2, + чароўны, заспакаяльны шэпт лістоты ды прыемныя, нераздражняльныя, фарбы наўкол. Праўду кажу.