«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара
Усяго праз паўгода пасля адкрыцця мінская «Жаночая піўная» аказалася на мяжы закрыцця. Уладальніца ўстановы, блогерка і прадпрымальніца Аляксандра Цямчык паведаміла, што ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў праект можа спыніць працу, калі не знойдзецца інвестар.

«Жаночая піўная» адкрылася 8 сакавіка 2026 года. Яшчэ да адкрыцця і пасля яго праект выклікаў неадназначную рэакцыю ў сацыяльных сетках.
Паводле Аляксандры Цямчык, першыя паўгода працы былі няроўнымі. Амаль увесь гэты час установа працавала з прыбыткам, выключэннем стаў толькі верасень. Найбольш паспяховым для піўной быў жнівень: тады пра яе даведаліся дзяўчаты з Расіі, якія і склалі большую частку наведвальніц. Аднак у верасні даходы зменшыліся ўдвая.
Прадпрымальніца падкрэслівае, што праект не меў ніякіх знешніх інвестыцый. Яна разам з бізнэс-партнёркай Юліяй самастойна стварылі ўстанову і ўклалі ў яе ўсе ўласныя сродкі.
Заробленыя грошы пасля адкрыцця ішлі галоўным чынам на пагашэнне даўгоў, якія давялося ўзяць для запуску праекта. Таму назапасіць фінансавую падушку не ўдалося. Пры гэтым, паводле ўладальніцы, піўная не мае запазычанасці перад пастаўшчыкамі і за арэнду памяшкання.
Каб захаваць праект, Цямчык цяпер шукае інвестара, які мог бы ўкласці грошы і прапанаваць новыя ідэі для развіцця. Яна таксама не выключае, што «Жаночая піўная» можа атрымаць працяг ужо ў Расіі, дзе, паводле яе слоў, гэтым праектам зацікаўленыя. Уладальніца ўжо атрымлівае прапановы набыць франшызу.
Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай
«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны
Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары