Вайна

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

Побач з узбярэжжам Сочы загарэўся нафтавы танкер Aframax Rio, які маніторынгавыя рэсурсы адносяць да «ценявога флоту» Расіі. Паводле іх звестак, судна перавозіла сырую нафту з Новарасійска ў Індыю і было амаль цалкам загружана. Танкер ішоў пад сцягам Ліберыі.

Фота: Exilenova+

Пры поўнай загрузцы Aframax Rio можа перавозіць прыкладна 700—750 тысяч бараляў нафты, што адпавядае каля 95—105 тысячам тон у залежнасці ад шчыльнасці нафты і фактычнага аб’ёму грузу.

У лютым 2026 года Украіна ўвяла супраць гэтага судна санкцыі з-за падазрэнняў у яго выкарыстанні для абыходу абмежаванняў, уведзеных супраць Расіі.

Расійскія СМІ паведамілі, што капітан танкера папрасіў эвакуяваць 23 члены экіпажа. Інфармацыі пра загінулых або пацярпелых пакуль не было.

Некаторыя мясцовыя каналы сцвярджалі, што перад пачаткам пажару гукаў выбухаў не было. Аднак у сацыяльных сетках з'явіліся паведамленні, што танкер маглі атакаваць безэкіпажныя катэры. Таксама паведамлялася пра выратавальную аперацыю, якая праходзіла ў асабліва небяспечных умовах.

Судна цяпер працягвае гарэць. У цемры відавочцы бачаць успышкі полымя, а пляжы Сочы закрытыя.

Каментары

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць