БЕЛ Ł РУС

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам

6.01.2026 / 16:48

Nashaniva.com

Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў у сацсетках зварот на рускай мове з папярэджаннем «не гуляць у гульні» з Дональдам Трампам. У паведамленні падкрэсліваецца, што Трамп — чалавек дзеянняў, і цяпер, маўляў, гэта стала відавочна.

Фота: USApoRusski / X

«Прэзідэнт Трамп — чалавек справы. Не ведалі? Цяпер ведаеце», — гаворыцца ў публікацыі ў сацсетцы Х.

Аналагічны пост з’явіўся і ў акаўнце ведамства на фарсі — афіцыйнай мове Ірана. Арыгінальнае паведамленне на англійскай мове было апублікавана яшчэ 3 студзеня — пасля амерыканскай аперацыі ў Венесуэле.

Пост суправаджаецца фота, на якім Трамп разам з членамі сваёй адміністрацыі назірае за ходам аперацыі «Абсалютная рашучасць».

У ноч на 3 студзеня ЗША нанеслі ўдары па стратэгічных аб’ектах у Каракасе і затрымалі прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура разам з яго жонкай. Іх даставілі ў ЗША, дзе справа будзе разглядацца ў судзе.

Пазней Дзярждэпартамент ЗША заявіў, што Заходняе паўшар’е — гэта «наша зона», і Трамп не дапусціць пагроз бяспецы ЗША. Сам Трамп пасля аперацыі сказаў, што Вашынгтон гатовы часова ўзяць кіраванне Венесуэлай на сябе і не выключыў уводу ў яе войскаў. Мадура ж на судзе ў Нью-Ёрку віны сваёй не прызнаў і заявіў, што лічыць сябе законным прэзідэнтам краіны.

Чытайце таксама:

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай

Кім была жонка Нікаласа Мадура? Яна не такая простая

Сітуацыя называецца «Мадура давыкабельваўся»

«Як толькі дыктатуры сутыкаюцца з рэальнай сілай, яны хутка церпяць паразу»

Каментары да артыкула