Генеральны пракурор ЗША: Мадура і яго жонка паўстануць перад поўным гневу амерыканскім правасуддзем
Памэла Бондзі пракаментавала захоп Нікаласа Мадуры і спецаперацыю ЗША ў Венесуэле.

«Нікаласу Мадуру і ягонай жонцы Сіліі Флорэс прад'яўленыя абвінавачанні ў змове з мэтай наркатэрарызму, змове з мэтай увозу какаіну, захоўванні кулямётаў і выбуховых прылад, а таксама ў змове з мэтай захоўвання кулямётаў і выбуховых прылад супраць Злучаных Штатаў. Неўзабаве яны паўстануць перад угневаным амерыканскім правасуддзем на амерыканскай зямлі ў амерыканскіх судах.
Ад імя ўсяго Міністэрства юстыцыі ЗША я хацела б падзякаваць прэзідэнту Трампу за смеласць запатрабаваць прыцягнення да адказнасці ад імя амерыканскага народа, і выказаць вялікую падзяку нашым адважным вайскоўцам, якія правялі неверагодную і вельмі паспяховую аперацыю затрымання гэтых двух меркаваных міжнародных наркагандляроў», — напісала Памэла Бондзі.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары