БЕЛ Ł РУС

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў

13.03.2026 / 23:20

Nashaniva.com

Намесніца старшыні канцэрна «Беллегпрам» Наталля Мароз ў эфіры «Першага інфармацыйнага тэлеканала» паведаміла, што беларускія тавары не танныя таму, што пры іх стварэнні гэта і не выносіцца на першы план.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Reform.news

Па словах Наталлі Мароз, у калекцыях канцэрна ёсць адзенне на любы густ і для любога модніка. Свой тавар тут можа знайсці кожны пакупнік.

Галоўная задача для беларускіх вытворцаў прадукцыі лёгкай прамысловасці — забяспечыць не кошт, а якасць:

«Калі мы кажам пра гатовы прадукт і складнікі гатовага прадукту на прыкладзе касцюма, то беларускі легпрам засяроджаны на натуральнасці, і ад гэтага залежыць перш за ўсё кошт тканіны».

Да таго ж у канцэрне хочуць плаціць сваім супрацоўнікам добрыя заробкі, што таксама ўваходзіць у сабекошт. А той аб'ём прадукцыі, які робяць у азіяцкіх краінах, у Беларусі ўсё адно не пацягнуць, і няма чаго да гэтага імкнуцца:

«Наш шлях і наша мэта — усё ж такі вырабляць прадукт з больш высокай дадатковай вартасцю».

Чытайце таксама:

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?

Буйныя гандлёвыя сеткі абавяжуць мець паліцы з прадукцыяй канцэрна «Беллегпрам»

Што народ думае пра Лугіну і «Камволь»

Продажы беларускіх адзення і абутку ў Расіі моцна падаюць. У «Беллегпраме» патлумачылі чаму

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

«Беллегпрам» прадставіў абутак «для сапраўдных патрыётаў» Беларусі

Каментары да артыкула