Грамадства88

«Беллегпрам» прадставіў абутак «для сапраўдных патрыётаў» Беларусі

Дзяржаўны канцэрн лёгкай прамысловасці «Беллегпрам» паказаў новую калекцыю абутку, які, па словах прадстаўнікоў канцэрна, прызначаны для маладых беларусаў — удзельнікаў вайскова-патрыятычных гурткоў і класаў.

У паведамленні абутак назвалі «абуткам сапраўдных патрыётаў». Спецыяльную лінейку распрацавалі менавіта для навучэнцаў патрыятычных секцый і клубаў Рэспублікі Беларусь.

У «Беллегпраме» адзначаюць, што мадэлі калекцыі ствараліся з улікам будучай страявой падрыхтоўкі і актыўных заняткаў. Пры гэтым падкрэсліваецца, што абутак адпавядае ўсім строгім патрабаванням, што выстаўляюцца да дзіцячай і падлеткавай прадукцыі.

Асноўную частку калекцыі складаюць боты. У канцэрне запэўнілі, што яны будуць зносаўстойлівымі дзякуючы выкарыстанню натуральнай скуры высокай якасці і сертыфікаваных матэрыялаў.

Вытворцам калекцыі выступіла прадпрыемства «Чаўляр».

Каментары8

  • Яна
    31.07.2025
    Сракалізы і халуі зараз у пашане.
  • Словили тренд
    31.07.2025
    Всё для русских окопов и русских землянок, в которых должны гнить беларусы.
    Лукашенко сам об этом говорил и говорит.
  • Ёсік
    31.07.2025
    А хутка пры нараджэньні будуць якія-небудзь пазнакі немаўляткам ставіць? Гэты ці гэтая будучыя патрыёты (дармаеды-сілавікі), а гэтыя на завод ці ў поле. Божухна, за что ты ў некаторых беларусаў розум адабраў, чаму ты зь іх зьдзекваешся?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць