Навіна пра тое, што Лукашэнка звольніў з пасады кіраўніка канцэрна «Беллегпрам» Таццяну Лугіну і накіраваў яе дырэктарам прадпрыемства «Камволь», выклікала ажыўленае абмеркаванне. Супрацоўнікі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці выказваюць песімізм адносна такой перастаноўкі і прыводзяць факты. Вінаватым у сітуацыі многія лічаць самога Лукашэнку, пішуць, што эканоміку разваліла яго некампетэнтнасць. Сабралі самыя паказальныя каментарыі з сацыяльных сетак.
На ААТ «Камволь». Фота: БелТА
«Лугіна — гэта карцінка ў тэлевізары. А тэкстыль у нас проста загінаецца»
Многія карыстальнікі адразу пачалі прыводзіць прыклады «эфектыўнасці» працы Таццяны Лугіной як кіраўніка «Беллегпрама».
«Паглядзіце, што стала з «Магатэксам», БВБА (Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб'яднаннем — НН), тым жа «Камволем» (там быў вельмі талковы дырэктар у 2020—2022) — усё пад яе кіраўніцтвам. А склад самога канцэрна? Там працавалі талковыя людзі. Дзе яны цяпер? Лугіна — гэта карцінка ў тэлевізары. А тэкстыль у нас проста загінаецца».
«Прыкладна 8 гадоў таму яе паставілі на пасаду ў «Беллегпрам». Ставіў задачу выцягнуць у Гомелі «Камінтэрн» і «8 Сакавіка»… Выцягнула??? Не!!!! Два самыя вялікія прадпрыемствы ледзьве ліпяць».
Згадалі людзі і яе працу ў Пінску на прадпрыемстве «Палессе».
«Ну нарэшце, яна атрымае тое, што заслугоўвае. ППТА «Палессе» паклала ніжэй за плінтус, а тут увогуле хана».
«Яна ААТ «Палессе» ў Пінску не падняла, не смешыце, я ўвогуле не ведаю, за якія заслугі яе забралі ў Мінск».
«Яна ў Пінску заробак на «Палессі» зялёным гарошкам і махровымі ручнікамі выдавала!»
«Навошта чыноўніцу, якую выгналі з папярэдняй пасады, накіроўваць на такое прадпрыемства?»
Асобны блок дыскусіі прысвечаны не столькі самой Лугіной, колькі логіцы ўлады пры прыняцці такіх кадравых рашэнняў. Людзі не разумеюць, чаму неэфектыўнага, на іх думку, кіраўніка перастаўляюць на іншую адказную пасаду.
Таццяна Лугіна. Фота: lugina_tatiyana / Instagram
«Навошта чыноўніцу, якую выгналі з папярэдняй пасады, накіроўваць на такое прадпрыемства? Каб выправілася ці канчаткова патапіць? У любым выпадку, даўно час пераглядаць метады кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і весці жорсткі кантроль. Не прыватнікаў душыць, а дзяржпрадпрыемствы падымаць з каленяў».
«Калі яна там не справілася, навошта яе трымаць і даваць шанец. Шанец быў».
«То-бок загадзя неэфектыўнага кіраўніка паставілі кіраваць неэфектыўным прадпрыемствам, і яны спадзяюцца на… што? Што мінус на мінус дасць плюс, ці як?»
Каментатары бачаць у гэтым сістэмную праблему.
«Колькі можна, адно і тое ж…»
«Ад перастаноўкі месцаў складнікаў СУМА не мяняецца».
«І так па ўсёй Беларусі, таму што ўсюды прызначаныя, вось вам і вынік…»
Каго трэба ставіць?
У каментарыях гучаць і прапановы, якім павінен быць кіраўнік праблемнага прадпрыемства. Галоўная думка — гэта павінен быць не чыноўнік «зверху», а чалавек з вытворчасці, які ведае прадпрыемства знутры.
«Патрэбны вытворца, а не чыноўнік, і лепш са сваіх, хто працуе на прадпрыемстве, тады будзе вынік».
Таццяна Лугіна. Фота: lugina_tatiyana / Instagram
«Раз не справілася на адным месцы, навошта ставіць на іншае. Трэба свайго ўзрошчанага вытворцу ставіць, які прайшоў з нізоў да верху».
«30 гадоў сацыялізму вусатага»
Урэшце, многія каментатары бачаць у гэтай гісторыі праяву праблем усёй эканамічнай мадэлі, якая існуе ў краіне дзесяцігоддзямі.
«70 гадоў развітога сацыялізму… 30 гадоў сацыялізму вусатага… І пытанне: ён так і не зразумеў, што калі дзяржаўнае, то гэта значыць нічыё?»
«30 гадоў забівалі, цяпер кінулі незразумела каго на прарыў тыпу… Сорамна, напэўна, у вочы сказаць жанчыне, што ты нікудышны кіраўнік, дык вырашыў пагуляць у дабрадзея… Вынік вядомы, не дасць рады… Гэта немагчыма ўжо выправіць…»
«30 гадоў кіруе, а такі бардак. Нават паказалі яго родны калгас, дзе быў дырэктарам, і там поўны хаос».
«Чыноўнікі не спраўляюцца, сам жа ён за 30 гадоў…»
Аляксандр Лукашэнка падчас наведання Камвольнага камбіната ў снежні 2017 года. Фота: БелТА.
«Калі ласка, дапамажыце»
На фоне абмеркавання лёсу «Камволя» карыстальнікі згадваюць і іншыя прадпрыемствы галіны, якія ні жывыя ні мёртвыя, і просяць звярнуць на іх увагу.
«Калі ласка, дапамажыце ААТ «Слонімская КПФ». Такая ж сітуацыя».
«А хто выратуе «Рэчыцкі тэкстыль»?????»
«Будавалі пры Саюзе велізарныя прадпрыемствы, Баранавіцкае ВБА цягнецца па плошчы на два аўтобусныя прыпынкі, таксама цягнуць за вушы шмат гадоў, толку мала. Нашымі падаткамі гасяць іх даўгі ў тым ліку, а маглі б ісці на больш патрэбнае».
А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца
«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»1818
«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы11
У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка66
Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну9494
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра1919
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра19
Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі22
Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі2
Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча6969
Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча69
Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства7777
Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства77
«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы44
«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4
У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?33
У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?3
Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон22
Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2
«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя1010
«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10
Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў4646
Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46
У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў44
У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў4
«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках2626
«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26
На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне44
На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4
Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф2323
Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф23
Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў33
Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3
Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»33
Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3
І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы1717
І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17
Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю2323
Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю23
Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу1414
Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу14
Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос4040
Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос40
У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна88
У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна8
На будаўніцтва арэнднага жылля выдзеляць дадатковыя грошы
Урад больш чым утрая павысіў экспартныя мыты на газ
Арганізатара фінансавых пірамід асудзілі на 9 гадоў калоніі
Выйшаў сёмы выпуск альманаха «Апостраф»
Выйшаў пераклад рамана Рэмарка «У неба няма ўлюбёнцаў»
Стала вядома, калі ў Мінску адкрыюць крыты цэнтр для скейтараў
Мінімальная пенсія: колькі зараз складаюць гэтыя выплаты і на што яны ўплываюць
У Наваполацку работніка забіла варотамі прадпрыемства
У Крамлі заявілі, што нічога не ведаюць пра падрабязнасці анансаванай Трампам дамоўленасці па Украіне
У Еўропе працягваецца хваля пагроз выбухаў на пасажырскіх самалётах
Прэм'ер Эстоніі заявіў, што Еўропа не павінна пачынаць прамыя перамовы з Пуціным
Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра19
Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках
Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі2
Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2
Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі5
«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры1
На выходных чакаецца мокры снег
Біткойн рухнуў на пяць тысяч даляраў следам за абвалам фондавага рынку ў ЗША5
Названы склад зборнай на матчы з Сан-Марына і Албаніяй4
Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1
Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча69
Рэдкае ДТЗ у цэнтры Мінска: легкавік трапіў пад трамвай з-за кіроўцы трамвая
Трэцякласнік аддаў махлярам бацькоўскія зберажэнні1
Каментары