Эканоміка77

Продажы беларускіх адзення і абутку ў Расіі моцна падаюць. У «Беллегпраме» патлумачылі чаму

Беларускія вытворцы адзення назіраюць спад спажывецкай актыўнасці ў Расіі. Пра гэта расказала кіраўніца канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна ў інтэрв'ю расійскаму часопісу «Легкая промышленность. Курьер», заўважыла выданне Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Reform.news

Таццяна Лугіна адзначыла, што беларускае гатовае адзенне, як правіла, пастаўляецца на рынак Расіі.

«І сёлета мы адзначаем як ніколі вялікі спад актыўнасці. Калі казаць шчыра — каласальны спад зацікаўленасці ў тавары любога ўзроўню і асартыментных пазіцый. Тут супала шмат фактараў. Мы гэта бачым з верасня мінулага года, калі паднялася стаўка расійскага Цэнтрабанка», — заявіла кіраўніца «Беллегпрама».

Яна дадала, што адзін з важных момантаў — гэта ўвядзенне ідэнтыфікацыйных кодаў сістэмы «Сумленны знак» на розныя групы тавараў, якое перыядычна адбываецца ў Расеі. Паводле яе слоў, «гэта ўсё вельмі ўскладняе». У выніку «адвалілася» вялікая колькасць аптовых і рознічных кампаній, асабліва дробных.

«У 2021 годзе, калі ў Расіі ўводзілі маркіроўку абутку, мы думалі, што гэта адбеліць расійскі рынак і, адпаведна, нашым абутнікам будзе лягчэй працаваць. Але гэты вопыт ні да чаго не прывёў. Кітайскія тавары апанавалі ўсё. Я назірала, як у Расіі закрываліся абутковыя фабрыкі, якія выраблялі якасную прадукцыю. Цэлая хваля банкруцтваў менавіта абутнікоў. Гэта проста катастрофа! І ў нас цяпер тая ж праблема», — адзначыла Таццяна Лугіна.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што ў Беларусі, наколькі ўдаецца, стрымліваюць пакіданне рынку вытворцамі абутку, «таму што пытанне тычыцца бяспекі краіны». Але, па яе словах, гэта становіцца рабіць усё складаней і складаней.

Каментары7

  • І смех і грэх
    10.09.2025
    Дык жа не патлумачылі.
  • Ёсік
    10.09.2025
    Пачніце рабіць абутак для расейскіх патрыётаў, іх там праз аднаго, беларускіх ужо "абулі".
  • Шманай і Валяй
    10.09.2025
    Трэба прафіль змяняць: адзенне для 200-х, вялізны рынак і будзе толькі расці

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць