На Кубе адбыўся чарговы агульнанацыянальны блэкаўт
На Кубе 6 ліпеня адбылося чарговае маштабнае адключэнне электраэнергіі. Дзяржаўная энергетычная кампанія паведаміла пра поўнае спыненне працы нацыянальнай электрасеткі, паведамляе Associated Press.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Ramon Espinosa
Кубінскія ўлады заявілі, што ўжо пачалі работы па аднаўленні электразабеспячэння, а прычыны аварыі высвятляюцца.
Энергетычны крызіс у краіне пагаршаецца дэфіцытам паліва. Куба самастойна забяспечвае толькі каля 40% сваіх патрэб, а запасы нафты, дастаўленыя ў канцы сакавіка, былі вычарпаныя яшчэ ў маі. Тады ж улады прызналі, што дзяржаўныя рэзервы паліва фактычна скончыліся.
За апошнія месяцы жыхары Кубы ўжо неаднаразова сутыкаліся з маштабнымі адключэннямі электраэнергіі. Акрамя аварыйных блэкаўтаў, у краіне рэгулярна праводзяцца планавыя адключэнні святла, якія ў асобных рэгіёнах могуць доўжыцца да 24 гадзін.
На фоне крызісу кубінскія ўлады пачалі эканамічныя рэформы, у тым ліку пашырэнне ролі прыватнага сектара, і прапанавалі амаль 200 рынкавых змяненняў у надзеі дамагчыся змякчэння амерыканскіх абмежаванняў. Аднак перамовы з ЗША пакуль не прынеслі вынікаў.
Паводле паведамленняў заходніх СМІ, адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа працягвае ўзмацняць ціск на Гавану, разлічваючы на палітычныя змены ў краіне.
Чытайце таксама:
Улады Кубы пачынаюць перабудову: 176 зменаў у эканамічнай сістэме
Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы
Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам
Рубіа заявіў, што Куба пагроза для ЗША, Гавана абвінаваціла яго ў хлусні
Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу
«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту