БЕЛ Ł РУС

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА

27.08.2026 / 21:55

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не баіцца магчымага нападу Расіі на краіны НАТА і лічыць, што Масква не будзе атакаваць тэрыторыю Альянсу, паведамляе Axios са спасылкай на тэлефоннае інтэрв'ю з ім.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images 

Раней з'явіліся паведамленні, што дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф падчас таемнага візіту ў Маскву 25 жніўня мог перадаць расійскім уладам папярэджанне не нападаць на краіны НАТА. Аднак Трамп гэта адмаўляе.

Паводле яго слоў, сустрэча Рэткліфа з кіраўніком расійскай разведкі Сяргеем Нарышкіным была звычайнай і такія кантакты адбываюцца прыкладна раз на паўгода або год. Трамп падкрэсліў, што ніякага спецыяльнага паслання Маскве не перадавалася.

На пытанне пра магчымую расійскую правакацыю супраць НАТА амерыканскі прэзідэнт адказаў: «Я зусім гэтым не пераймаюся. Ніякіх праблем няма». Пазней ён дадаў: «Яны не збіраюцца атакаваць тэрыторыю НАТА».

Раней некаторыя амерыканскія і еўрапейскія СМІ паведамлялі, што Рэткліф мог папярэдзіць Расію пра недапушчальнасць эскалацыі супраць краін Альянсу, у тым ліку Эстоніі, Латвіі і Літвы. Таксама сцвярджалася, што падчас перамоў абмяркоўвалася вайна ва Украіне і расійская вайсковая і эканамічная падтрымка Ірана.

Пры гэтым кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў гаварыў, што галоўнай тэмай сустрэчы Рэткліфа ў Маскве былі адносіны паміж ЗША і Расіяй, а пытанне завяршэння вайны ва Украіне было толькі адным з абмеркаваных пытанняў.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Латвіі: Рызыка прамога ўварвання Расіі застаецца нізкай

Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico

Трамп пракаментаваў візіт у Маскву дырэктара ЦРУ

Пяскоў назваў мэту візіту дырэктара ЦРУ ў Маскву

ЗША папрасілі Украіну не біць па Расіі, пакуль там дырэктар ЦРУ. Яго самалёт ужо вылецеў з Масквы

У Маскву з няяснымі мэтамі прылятаў дырэктар ЦРУ

Каментары да артыкула