БЕЛ Ł РУС

Беларуса абралі ў Раду Міжнароднай федэрацыі хакея

2.10.2026 / 16:08

Nashaniva.com

Беларус Сяргей Ганчароў, які сёлета прэтэндаваў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), абраны ў Раду гэтай арганізацыі. Яго кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі галасавання на паўгадавым кангрэсе ІІХФ, паведамляе Hockey.by.

Сяргей Ганчароў

Для Ганчарова гэта не першы досвед працы ў структурах ІІХФ. У 2016—2021 гадах ён быў членам Рады і ўзначальваў Судзейскі камітэт федэрацыі. Да гэтага, з 2008 па 2016 год, Ганчароў уваходзіў у Камітэт па правядзенні спаборніцтваў. У 2021 годзе ён таксама вылучаўся на пасаду прэзідэнта ІІХФ.

У Федэрацыі хакея Беларусі Ганчароў працаваў генеральным сакратаром і намеснікам старшыні.

Пасля абрання Ганчарова Беларусь атрымала свайго прадстаўніка ў Радзе ІІХФ — кіраўнічым органе міжнароднай федэрацыі, які прымае асноўныя рашэнні, звязаныя з развіццём сусветнага хакея. Між тым беларускія каманды ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад эгідай ІІХФ з 2022 года адхіленыя. 

Чытайце таксама:

Абраны новы старшыня Міжнароднай федэрацыі хакею. Сярод прэтэндэнтаў быў беларус

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

19 беларусаў возьме ўдзел у лагерах НХЛ

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»

Каментары да артыкула