Спорт

19 беларусаў возьме ўдзел у лагерах НХЛ

Рэкордная колькасць нашых суайчыннікаў возьме ўдзел у лагерах Нацыянальнай хакейнай лігі, рэгулярны сезон якой стартуе праз пару тыдняў, паведамляе «Беларускі хакей».

Віталь Пінчук

Асноўны лагер

  • Віталь Пінчук (форвард) — «Нэшвіл» (таксама ў лагеры пачаткоўцаў)
  • Аляксей Протас (форвард) — «Вашынгтон Кэпіталз»
  • Ілля Протас (форвард) — «Вашынгтон Кэпіталз» (таксама ў лагеры пачаткоўцаў)
  • Ілля Салаўёў (абаронца) — «Пітсбург Пінгвінз»
  • Ягор Шаранговіч (форвард) — «Калгары Флэймз»
  • Арцём Леўшуноў (абаронца) — «Чыкага Блэкхокс»
  • Даніла Клімовіч (форвард) — «Філадэльфія Флайерз»
  • Уладзіслаў Калячонак (абаронца) — «Нью-Джэрсі Дэвілз»
  • Мікіта Талапіла (брамнік) — «Ванкувер Кэнакс»
  • Аляксей Коласаў (брамнік) — «Філадэльфія Флайерз»
  • Ягор Сідараў (форвард) — «Анахайм Дакс»

Лагеры пачаткоўцаў

  • Ягор Борыкаў (форвард) — «Юта Мамант»
  • Андрэй Лашко (форвард) — «Сіэтл Кракен»
  • Вадзім Мароз (форвард) — «Юта Мамантт»
  • Яраслаў Брызгалаў (форвард) — «Ванкувер Кэнакс»М
  • Мацвей Нікановіч (форвард) — «Пітсбург Пінгвінз»
  • Арсеній Радзькоў (форвард) — «Манрэаль Канадыенс»
  • Павел Майсевіч (брамнік) — «Вегас Голден Найтс»

У лагерах НХЛ бярэ ўдзел некалькі дзясяткаў гульцоў, пасля чаго да пачатку сезона адбіраецца тры дзясяткі хакеістаў, якія пачынаюць рэгулярны сезон, а астатнія адпраўляюцца ў фарм-клубы, але з шанцам загуляць у НХЛ цягам сезона.

У сезоне 2025‑2026 у НХЛ згулялі васьмёра беларусаў: Аляксей і Ілля Протасы (Ілля згуляў чатыры матчы пры канцы сезона), Ягор Шаранговіч, Мікіта Талапіла, Аляксей Коласаў, Улад Калячонак, Арцём Леўшуноў, Ілля Салаўёў. 

Віталь Пінчук, Вадзім Мароз, Ягор Борыкаў заключылі кантракты ўвесну. Мацвей Нікановіч, Даніла Русаковіч, Яраслаў Брызгалаў былі ўлетку абраныя на драфце, астатнія гуляюць у фарм-клубах.

З 1992 года ў НХЛ гуляла 19 беларусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах44

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу6

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах44

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць