Грамадства44

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» паведаміў пра змену кіраўніка назіральнай рады. Яе новым старшынёй стаў Дзмітрый Баскаў, які акурат сёння паведаміў пра заканчэнне сваёй пяцігадовай дыскваліфікацыі.

Дзмітрый Баскаў

Раней Баскаў быў генеральным дырэктарам «Дынама-Мінск», а пасля ўзначаліў Федэрацыю хакея Беларусі. У верасні 2021 года Дысцыплінарная рада Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (IIHF) адхіліла яго ад любой дзейнасці, звязанай з хакеем, на пяць гадоў. Тэрмін дыскваліфікацыі цяпер скончыўся, пра што Баскаў урачыста паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) прыняла рашэнне накласці санкцыі на Дзмітрыя Баскава. Яго абвінавацілі ў злоўжыванні службовым становішчам, ціску на спартоўцаў і датычнасці да смерці 12 ліспапада 2020 года Рамана Бандарэнкі, дыскваліфікаваўшы на пяць гадоў.

Згодна з афіцыйным рашэннем IIHF, дыскваліфікацыя пачалася 10 верасня 2021 года і скончылася 9 верасня 2026 года. 

Назіральная рада з'яўляецца вышэйшым органам кіравання клубам «Дынама-Мінск». Яе стварылі ў 2010 годзе. Рада вызначае фінансавую, трансферную і інфармацыйную палітыку каманды, а таксама займаецца спартыўнымі і кадравымі пытаннямі.

У абноўлены склад назіральнай рады таксама ўвайшлі намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч, старшыня БФСТ «Дынама» Дзмітрый Балаба, начальнік упраўлення нацыянальных камандаў Міністэрства спорту Міхаіл Пракапенка і генеральны сакратар Федэрацыі хакея Беларусі Андрэй Башко.

Каментары4

  • Барысау́
    10.09.2026
    Пракляты лукашыст басков. Сау́дзельнік у забойстве Рамана Бандарэнкі. Вуліцы будуць называць у Гонар Рамана, а гэтае лайно чакае сумны лёс...
  • а-я
    10.09.2026
    Чуть солнце осветило пушки, а баскаў ужо каля кармушкі, забойца тут як тут.
    Афігенны склад назіральнай рады: амап+губазік+прыкарытны какеіст - мадэль рэжыму ў мініяцюры. Хто на гэту мусарскую "каманду" ходзіць, той або дурань, або нягоднік. Лепш першае, карысней для чысціні кармы.
  • Бубубу
    11.09.2026
    Забойца.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос22

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос22

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць