Спорт

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Усе астатнія, што бралі ўдзел у трэніровачных лагерах, адпраўленыя ў фарм-клубы.

Галоўная беларуская надзея — Ілля і Аляксей Протасы: фота «Вашынгтон Кэпіталз»

Сёння стартуе 109‑ы сезон у наймацнейшай хакейнай лізе свету — заакіянскай Нацыянальнай хакейнай лізе.

Вынікае, што сезон пачнуць у ёй пяцёра беларусаў. Усе яны гулялі ў НХЛ у мінулым годзе. Усе яны па стане на раніцу аўторка ўнесеныя ў стартавыя склады сваіх клубаў.

Гэта Аляксей і Ілля Протасы («Вашынгтон Кэпіталз»), Ілля Салаўёў («Пітсбург Пінгвінз»), Ягор Шаранговіч («Калгары Флэймз»), Арцём Леўшуноў («Чыкага»).

Абаронца «Нью-Джэрсі» Уладзіслаў Калячонак і галкіпер «Ванкувера» Мікіта Талапіла некалькі дзён таму былі выстаўленыя на драфт адмоваў сваімі клубамі, іх ніхто не забраў з іншых клубаў, таму яны адпраўляюцца ў фарм-клубы ў АХЛ (Амерыканскую хакейную лігу): «Ютыку» і «Абатсфорд». АХЛ — гэта другая па значнасці хакейная ліга ў Паўночнай Амерыцы.

Галкіпер Аляксей Коласаў, што ў мінулым сезоне згуляў некалькі матчаў за «Філадэльфію», адпраўлены ў АХЛ у «Ліхай».

Віталь Пінчук, Вадзім Мароз, Ягор Борыкаў, якія заключылі кантракты з клубамі НХЛ увесну, у верасні не змаглі адабрацца праз трэніровачныя лагеры і таксама спачатку адпраўляюцца ў АХЛ: Пінчук у «Мілуокі» (фарм «Нэшвіла»), Мароз і Борыкаў у «Тусон» (фарм «Юты»). Форвард Андрэй Лашко так і не здолеў прабіцца ў асноўны склад «Сіэтла» і будзе гуляць у «Каачэле» ў АХЛ.

Мацвей Нікановіч, Даніла Русаковіч, Яраслаў Брызгалаў былі ўлетку абраныя на драфце і таксама пачнуць кар'еру з фарм-клубаў.

Аднак, варта падкрэсліць, што беларусаў могуць выклікаць у НХЛ з фарм-клубаў у любы момант.

Каментары

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць метраў асманскай вязі. У Варшаве паказалі ўнікальны мірны трактат, за які сваім жыццём заплаціў найвялікшы вайскавод ВКЛ Ян Караль Хадкевіч10

МЗКЦ паставіць расійскай абароннай кампаніі шасі для ракетных комплексаў5

Абвешчаныя першыя нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе3

Беларус атрымаў у Польшчы міжнародную абарону, але ездзіць на радзіму29

«Чакаем свае кватэры ўжо шосты год». Дольшчыкі мінскага ЖК Smart запісалі відэазварот да Лукашэнкі4

Правал спецслужбаў трох краін: як увогуле пілот-радыкал апынуўся за штурвалам FlyDubai5

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць