Беларуская мова1414

Мова наша. Типичные ошибки «Нашей Нивы» за январь — 1

Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

пир (рас.) = бяседа, пачостка (бел.)

ГЕдзько, не Гядзько (пасля г, к, х е не пераходзіць у я ў першым складзе перад націскам)

гуртУ, гуртАМ (прымаўка: «гуртам і бацьку лягчэй біць») - націск на корані застаецца ў гэтым слове

ДарыЮс, а не Дарыус

Літва, а не Летува, літоўскі, а не летувіскі

Маці — лінгвістка-настаўніца лепш, чым Маці — лінгвіст-настаўнік

рабіць жыццё навокал лепшым, а не рабіць жыццё навокал лепш

лепш: зарабляць да 100 000 еўра ЗА год, а не зарабляць да 100 000 еўра ў год

узорны калектыў, а не прыкладны

песЕНЬ лепш, чым песнЯЎ

Нью-ЁркА, МінскА, БерлінА (назвы гарадоў у родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак )

надпісА, этапА, саюзА, пашпартА, матчА, кодэксА (гэтыя словы ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак )

ісламУ, бюджэтУ, комплексУ, уздымУ (канчаткі ў родным склоне адзіночнага ліку)

падЫшоў, падЫсці (бо прыстаўка сканчаецца на зычную, а не на галосную (пад-ісці)

хлЯбцы, хлЯбцоў

страУс

МеККа

ГУЛАГ пішам усё вялікімі літарамі

сам сАбе адзначыў, а не сам сябе (у значэнні «у думках адзначыў, самому сабе адзначыў»)

з'язДЖаць, з'язДЖай

зЕленавокі

дамЕн

наведваЛЬНасць, а не наведванасць

правайдАр, штуцАр

АсеЦІя

ПарфЕнон

па суседствЕ

з ЖораМ, ВанеМ, МіколаМ

паСМЯРОТна, а не пасмертна

эфір жывы, а не прамы (= анг. live)

дзясятка НАЙЛепшых кніг, а не лепшых

купля, а не пакупка

даляр даражэйШЫ за 66 рублёў (тут прыметнік, а не прыслоўе, як і ў англійскай, французскай ці польскай мовах)

БаранцаваГА мора (утворана ад імені ўласнага)

ЛіЯнэль Мэсі

пазбавіцца па-беларуску, у добрай стылістыцы, гэта избавиться, а не лишиться. Гэта to get rid of, а не lose. Найлепшы пераклад слова лишиться вымагае іншай сінтаксічнай канструкцыі з дзеясловам «страціць»

Працагалізм, а не трудагалізм

Комментарии14

Сейчас читают

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»68

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»

Все новости →
Все новости

Российские военные сознательно атакуют автомобили гуманитарной миссии ООН и еще этим хвастаются1

На новополоцком «Полимире» предупредили, что завтра из него будет валить черный дым3

Рыбак в Лельчицком районе поймал гигантского сома ВИДЕО3

Долгострой МАЗа в Минске превращают в архив с передовыми технологиями

Помните белоруса-бедолагу, которого армяне продали на фронт? Украинцы выменяли его9

В Польше задержали еще советского «вора в законе»1

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге53

Зеленский: Москва пытается втянуть Минск в войну против Украины либо операцию против страны НАТО9

В Зимбабве удивляются, что их президент сорвался в гости к Лукашенко совсем внезапно. Перед этим он посетил хранилище с золотом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»68

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць