В интернете появилась площадка для признания в любви к родному белорусскому языку
Да Дня Роднай мовы група энтузіястаў стварыла пляцоўку MnePatrebna.by.

З дапамогай сайту MnePatrebna.by кожны беларус можа прызнацца ў пачуццях да роднай мовы і распавесці, чаму ён лічыць яе патрэбнай для сябе, беларусаў ці цэлага свету.
Магчыма, Вы ўжо сустракалі ў сацсетках флэшмоб «Я ведаю, што мала хто ўбачыць мой статус, але часам, калі мне сумна, я пасыпаю сябе зямлёй і ўяўляю, што я бурак».
Яго сутнасць у тым, каб проста прыцягнуць увагу фрэндаў статусам з пацешным тэкстам і такім чынам трохі падтрымаць жыццё беларускай мовы. Гэтая невялічкая ініцыятыва і натхніла пэўную беларуска-рускую каманду на стварэнне сайта mnepatrebna.by — месца, дзе будуць збірацца ўсе думкі беларусаў наконт таго, чаму беларуская мова павінна жыць.
Функцыянал «МнеПатрэбна» просты:
- Вы пішаце ў twitter, facebook ці instagram пост з хэштэгам #мнепатрэбна аб тым, чаму беларуская мова для Вас важная, што яна значыць для Вас, што робіць яе асаблівай сярод іншых моў і астатняга.
- Ваш допіс з'яўляецца ў стужцы сайта mnepatrebna.by
Не забывайце дадаваць фота аб тым, што сімвалізуе для Вас беларускую мову. І не абмяжоўвайце сябе адным пастом!
Сейчас читают
Ученый рассказал о геологических загадках Беларуси: ртуть из земли и кратер от падения метеорита, который уничтожил все живое в радиусе тысяч километров

Комментарии