Беларуская мова44

Мова наша. За свае грошы кожны харошы

Мусіць, добра, што будуць манеты, бо ад паперак кашалёк не зашпільваецца. Праўда, прыдалося б надбаць сабе іншы кашалёк — з аддзелам на манеты. Або каліту асобна на манеты — да папругі ці на рэменя чапляць. Абы яны былі і абы былі моцныя. За свае грошы кожны харошы — кажуць людзі. Калі дзяржава мае свае самабытныя грашовыя адзінкі, падмацаваныя добраю гаспадаркай — гэтай дзяржаве і пашана ад суседзяў і дальніх.

Нейк так у нас павялося, што назвалі мы грошы рублямі, як абвясцілі незалежнасць. Назву «рубель», відаць, яшчэ неяк можна сцярпець, бо рублі — дарма што не было ў нас такіх грашовых адзінак, але слова даўней было. Рубель абазначаў пэўную меру грошай. А вось капейкі — гэта ўжо, відаць, элемент іншай грашовай сістэмы. Я не заракаўся б, што ў нас маскоўскія капейкі не хадзілі. Хадзілі, відаць. Бо, што да грошай, была поўная свабода і воля. Можна было хоць якімі грашыма рахавацца — абы зручна было прадаўцу ды купцу рабіць з гэтым інтэрас. Уявіце сабе, што ў Беларусі адзінкай разліку можа быць усякая валюта, абы зручная — даляр, еўра, рубель, грыўня, франк, злоты… Вось так было ў Вялікім Княстве Літоўскім. Некаторыя эканамісты кажуць, што і цяпер гэта было б вельмі добра для эканомікі.

Беларускія грошы ў перыяд росквіту беларускай дзяржаўнасці і культуры так і называліся — грошы, ад лацінскай назвы denarius grossus — «тоўсты дэнар». Грошы разменьваліся на паўгрошы ды пенязі (слова аднакарэннае з назвамі пенс і пфенінг). Грошы лічыліся копамі — па 60. 1 капа = 60 грошай. Так і казалі: «капа грошай», «дзве капе грошай». Капа — гэта ў беларускай мове шэсцьдзесят адзінак усяго. Дагэтуль можна пачуць: «На Вялікдзень мо з копу яек нафарбавала…» Лічыліся грошы таксама рублямі, як я ўжо напісаў. Вось цытата з нашага Статута 1588 г.:

А навязка [від штрафу на карысць пацярпелага] ім: слузе — шэсць рублёў грошай. Путнаму слузе — тры рублі грошай. Бортніку — два рублі грошай. Цягламу чалавеку — дзве капе грошай. Чалядніку дамоваму айчызнаму і паланёніку — копу грошай. А жонам іх — савіта (у падвойнай меры).

…Маець быці ім давана на страву так многа, яка тут ніжэй напісана: (…) ваўкавыйскім паслом — дваццаць коп грошай, слонімскім паслом — дваццаць коп грошай, віцебскім паслом — шэсцьдзесят коп грошай.

Такім чынам, можна лічыць, што «капа грошай» — адна з нашых грашовых адзінак. Іншыя «наміналы» — тузін грошай (12). 5 тузіноў грошай, адпаведна раўняюцца адной капе грошай.

Трэба ўспомніць таксама, чаму дзве, тры, чатыры — капе. Гэта так званы дуаліс — падвойны лік. У Статуце гэтая архаічная форма граматычнай катэгорыі ліку — рэгулярная. Яна дагэтуль бытуе ў жывой мове, але пачуць яе можна, на жаль, толькі ў сяле:

Коўбавічы — гэто некалі было ве́ліко сяло. (…) У вайну ўсё сяло згарэло, анно дзве хаце засталіся — што Ліда Дэліха жыла (ці помніш?) ды Геніна хата. (Жыхарка в. Колбавічы, Баранавіцкага раёну, запіс 2014 г.)

Чаму тузіны і копы? Проста такая была канвенцыя. Фунт стэрлінгаў гэдак жа сама як і капа грошай разменьваўся даўней паводле дванаццаткавай сістэмы рахавання. Кажуць, што гэтая даўняя сістэма вельмі зручная, бо тузін (12) можна падзяліць аж на 2,3,4,6.

Раўналежна хадзілі дробныя манеты — шэлягі (аднакарэннае да «шылінг»). Гэтае слова перахавала беларуская фразеалогія — шэлягу не варты, гарэлы (зламаны) шэляг.

Ужо і сам парторг Інстытута (…) дзеля выгляду таксама і ў гэтым інстытуце займаў пасаду навуковага работніка, хоць навуковае працы ад яго ніхто і на гарэлы шэляг не бачыў… Глыбінны

Дарагою манетай, яка была вартая некалькі коп грошай, быў талер біты. Талер або таляр таксама захаваўся ў нашай фразеалогіі. Назва, дарэчы, таго самага паходжання, што даляр. 

Былі яшчэ дробныя асьмакі, чацвертакі, залатоўкі… Мноства ўсякіх побытавых назваў грошай. Нават розныя сістэмы рахавання ў нас былі — дванаццаткавая, дзясяткавая, шэсцьдзесяткавая… Адным словам, нам ёсць з чаго выбіраць — многа матэрыялу на фантастычныя, светлыя ды шалёныя ідэі.

Але быць можа і добра, што нашы эканамісты не чапаюць пакуль нашых прыгожых назваў рукамі. Бо хацелася б, мабыць, каб талер з шэлягам не ператвараліся раптам у смецце, як гэта робяць рубель з капейкай.

Комментарии4

Сейчас читают

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»7

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»

Все новости →
Все новости

Под Минском появится новая дорога. Ее стоимость оценивается в миллион долларов2

Ветерану из Гродно 97 лет — в 1945-м охранял мост под Нижним Новгородом, а после войны боролся с «бандеровцами»19

Брюссель планирует сократить дипперсонал в Беларуси11

Очередной белорусский тренер возглавил кипрский «Арис»

Сколько шенгенских виз получили беларусы в 2024 году и какие страны их чаще выдают?9

Одиннадцать лет Лукашенко развивает города-спутники. Пока получается не очень

В ЕС согласовали отмену штампов на границе Шенгена1

Люди в шоке от того, сколько стоит восемь дней плыть по рекам Полесья на теплоходе «Белая Русь»13

Белорус нашел на приобретенном участке странные вещи на случай апокалипсиса1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»7

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць