Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.
Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.
Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.
Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.
Форма тлумачэння — мінімалістычная.
крадзЕж, плацЕж
пад сурдзінку = ціха, ціхенечка
годА, вораг народА, ЧарнобылЯ, універсітэтА, судА, сюжэтА, саюзА, матчА, фактА, універсітэтА, футболА, пластА
спортУ, кантэкстУ, ударУ, узростУ, фондУ
барАль нафты, кратАр вулкана (фіналі -ар, -аль)
ветЭрынар
у ГроднЕ, пад ЖодзінАМ (скланяецца)
марЦІні, фларэнЦІйскі, АргенЦІна
мужчына АнтонІА, СільвІА, жанчыны АнтонІЯ, СільвІЯ
ПінокІА, РамэА
вы адпачнЯце, а не адпачнеце
вОдаправодчык
нЕнавісны або знЕнавідны
акЦЁр
на самАй справе
транслітАрацыя
нАбЯрЭжная
перфОРманс
па-француЗСКу
МеККа
адсЕдзець
Комментарии