Грамадства1313

Польскі Кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў пасля смерці згвалтаванай беларускі

Яны заклікаюць уключыцца ў барацьбу з гвалтам над жанчынамі і вярнуць ім правы на прыняцце рашэнняў адносна ўласнага цела і абарону сваёй цэласнасці, піша Reform.by.

Скрыншот відэа

«Мы не проста ўзрушаныя смерцю гэтай дзяўчыны, мы поўныя гневу і абурэння! І справа не толькі ў гэтым асобным выпадку, справа ў яе жудасных пакутах і смерці. Мы схіляем перад ёй галаву, але ў той жа час заклікаем: яна — адна з тысяч ахвяр», — гаворыцца ў тэксце, апублікаваным Кангрэсам у дзень смерці Лізы, 1 сакавіка.

Дзяўчат і жанчын пастаянна гвалтуюць, на вайне і ў мірны час, на вуліцах і ва ўласных дамах, дэгенераты і «прыстойныя мужчыны», знаёмыя і незнаёмыя. Закон не рэагуе, паліцыя марудзіць (за выключэннем экстраных выпадкаў), палітыкі з цяжкасцю або зусім не згаджаюцца эфектыўна змагацца з гвалтам у дачыненні да жанчын.

«Стамбульская Канвенцыя аб прадухіленні гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяцей ужо шмат гадоў знаходзіцца ў палітычнай замарозцы. Прэзідэнт Дуда заявіў, што яе наогул не варта ўжываць. Гэта заахвочвае злачынцаў. Па нейкай прычыне гвалт у адносінах да жанчын і дзяцей сустракаецца ў Польшчы з крайняй абыякавасцю з боку палітыкаў і паліцыі. Але хопіць! Мы павінны зрабіць усё, каб мабілізаваць усе сродкі (палітычныя, Юрыдычныя, адукацыйныя) для спынення гэтага гвалту. Каб ні з адной жанчынай больш не звярталіся як з аб'ектам, каб яна не станавілася ахвярай згвалтавання, катаванняў і пакут», — заяўляюць прадстаўніцы арганізацыі.

«Спадары палітыкі! Уключыцеся, нарэшце, у барацьбу з гвалтам над жанчынамі, вярніце ім адабраныя пісаўскімі [партыя «Закон і справядлівасць»] фундаменталістамі аўтаномныя правы на прыняцце рашэнняў наконт уласнага цела і абарону сваёй цэласнасці», — заклікаюць яны.

***

Раніцай 25 лютага вартаўнік аднаго з дамоў на вуліцы Журавя пабачыў аголеную дзяўчыну без прытомнасці. Яна ляжала ў варотах дома і не падавала прыкмет жыцця. Камера назірання зафіксавала, як мужчына ў балаклаве падбег да яе ззаду, прыставіў нож да шыі і заштурхнуў у браму.

Праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту быў затрыманы жыхар Варшавы, 23-гадовы Дарыян С., калі пакідаў арандаванае памяшканне ў раёне Макатуў, дзе жыў са сваёй партнёркай. Выйсці на яго след дапамаглі камеры відэаназірання і вышуковыя сабакі. Мужчыну выстаўленыя абвінавачванні ў замаху на забойства жанчыны на глебе рабавання і сэксуальнага гвалту. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне. На дадзены момант ён заключаны пад варту на тры месяцы. Сёння стала вядома, што Лізу пахаваюць у Варшаве. Дата пакуль невядомая.

Каментары13

  • Ььь
    02.03.2024
    Все хорошо. Но причем тут конвенция о ДЕТЯХ к женщинам? Многие «мамаши» совершенно не могут и не хотят заботиться о детях. А некоторые особи женского пола вообще опасны для детей.
  • Kate
    02.03.2024
    Сматрашчы, вы, відаць, з тых самых “прыстойных мужчын”.
  • Kate
    02.03.2024
    Ььь, пры тым, што гэта МУЖЧЫНЫ гвалцяць, бьюць і забіваюць. А іншыя мужчыны, тыпу вас, салідарызуюцца з агрэсарамі.

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць