Грамадства1111

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні

Былы палітвязень Сяргей Наліўка, які больш за тры гады правёў за кратамі, кажа, што яго падмануў іншы былы палітвязень, прысабечыўшы дапамогу ад «Байсола». Гаворка пра Дзмітрыя Абрамука — ён запомніўся гучнай гісторыяй, калі закруціў раман з супрацоўніцай міліцыі падчас адбыцця пакарання на хіміі.

Сяргей Наліўка і Дзмітрый Абрамук. Фота: асабісты архіў героя, Facebook Дзмітрыя Абрамука

Версія Сяргея Наліўкі

Абодва палітвязні праходзілі па брэсцкай «карагоднай справе».

Абрамук запомніўся гучнай гісторыяй: ён закахаўся ў супрацоўніцу хіміі. Каханне ў выніку не атрымалася, а пасля вызвалення Дзмітрый асеў у Варшаве. У лістападзе 2024 яго затрымлівалі падчас матчу «Легіі» з мінскім «Дынама» і забаранілі хадзіць на футбольныя матчы.

Вось, што расказаў «Нашай Ніве» Сяргей Наліўка:

«Калі я вызваліўся 26 кастрычніка 2024 года, то напісаў у «Байсол» наконт матэрыяльнай дапамогі. Мне хутка адказалі, што мне дапамогуць, і выдзелілі грошы, даволі вялікую суму».

Паколькі тады Наліўка яшчэ быў у Беларусі, для атрымання грошай яму было трэба знайсці замежную картку.

«Я ўзгадаў, што Дзмітрый Абрамук, з якім мы разам сядзелі на хіміі, жыве ў Варшаве — пра гэта расказаў іншы хімік.

Я напісаў Абрамуку і запытаўся, ці здолее ён мне дапамагчы. Ён пагадзіўся. Кінуў мне рэквізіты для пераводу, я перакінуў іх «Байсолу» — і яны адразу перавялі грошы. Я пішу Абрамуку: маўляў, правер, ці дайшлі.

Пасля гэтага ён адразу мяне паўсюль заблакаваў. Я зразумеў, што ён мяне кінуў.

Сяргей Наліўка. Фота: архіў суразмоўцы

Я напісаў чалавеку, які падказваў мне, што Абрамук у Польшчы. Ён мне адказаў, што Абрамук яго выдаліў з сяброў ды знік. Пасля людзі ў Варшаве спрабавалі яго шукаць, але ніхто не здолеў знайсці. Ён хаваецца ад людзей.

Мне крыўдна, бо я разлічваў на гэтыя грошы зрабіць візу і паехаць за мяжу. А атрымалася, што пасадзілі адны, а як вызваліўся, дык кінулі свае ж».

Андрэй Стрыжак распавёў «Нашай Ніве», што пра складанасці з Абрамуком ён ведае.

«З ім былі праблемы. Доказаў і падцвярджэнняў у мяне няма, але па паводзінах чалавека можна дапусціць, што ён мае праблемы з залежнасцямі і патрабуе дапамогі», — кажа кіраўнік «Байсола».

Знаёмыя Абрамука расказалі, што ў лістападзе 2024 года ён пісаў усім людзям са свайго спіса фэйсбук-сяброў (нават незнаёмым) і прасіў пазычыць грошай.

Скрыншот аднаго з паведамленняў, якія Абрамук дасылаў сябрам у фэйсбуку

Сяргей Наліўка кажа, што ў размове з агульным знаёмым Дзмітрый запэўніваў, што не ведае Наліўку ўвогуле. Сяргей даслаў нам галасавыя паведамленні, у якіх Дзмітрый адмаўляе факт яго знаёмства з ім.

Таксама даслаў нам скрыншоты, якія пацвярджаюць, што ён камунікаваў з Дзмітрыем Абрамуком.

Версія Дзмітрыя Абрамука

У Дзмітрыя Абрамука версія іншая. Ён кажа, што пра «Байсол» яго ніхто ні пра што не папярэджваў і што ў нейкі момант яму проста даслалі грошы на рахунак:

«Мне ніхто не казаў, што прыйдуць нейкія грошы. Нейкі чалавек напісаў, кажа: дай рахунак для атрымання дапамогі «Байсола». Я нават не зразумеў, што гэта Наліўка. Ну і мне ў выніку даслалі грошы — дзякуй, дапамаглі, я палітвязень і маю на гэта права. І вяртаць я нічога не буду.

Я не даваў нікому дазволу атрымліваць грошы на свой рахунак. І чаму ўвогуле са мной не звязаўся «Байсол» папярэдне? Скінулі? дзякуй, што дапамаглі. 

Калі ён прыедзе ў Польшчу, я яго знішчу. Калі будзеце яму пісаць, то скажыце, каб піць кідаў і не казаў, што ведае Абрамука.

Дзмітрый Абрамук. Фота з ягонай старонкі ў фэйсбуку

Увогуле ў месцах пазбаўлення волі ён праявіў сябе з вельмі дрэннага боку. Хай раскажа пра тое, што ён з іншымі сваімі сябрамі вытвараў на хіміі і падставіў мяне асабіста. Такіх, як ён, я не паважаю».

Падчас наступнай камунікацыі з журналістам «Нашай Нівы» Абрамук пачаў адмаўляць, што грошы прыходзілі яму на рахунак — маўляў, такога ён увогуле ніколі не казаў.

«Ды і ўвогуле, тое, што мне на рахунак прыйшлі нейкія грошы — гэта толькі мая справа ўвогуле і нікога не павінна [турбаваць]», — падсумаваў Дзмітрый.

Пасля гэтага выдаліў перапіску і прыгразіў, што калі ягоныя каментары будуць апублікаваныя і журналіст «напіша нешта ад ягонага імя, то ўсё жыццё будзе шкадаваць».

На наступны дзень мы зноў сазваніліся з Дзмітрыем. Цяпер ён сказаў, што не атрымліваў ніякіх грошай для Сяргея Наліўкі, а ўсю дапамогу, якую атрымліваў для іншых — перадаваў. Адкуль тады Сяргей узяў ягоны польскі рахунак? «Цяжка сказаць».

Дзмітрый дадаў, што «такіх, як Наліўка, ён не лічыць палітвязнямі» і прызнаў, што сёння яму складана фармуляваць думкі.

Каментар «Байсола»

«У нашай практыцы было толькі два такія выпадкі, так што такое здараецца нячаста. Але калі людзі даюць нам чужыя рэквізіты, то мы папярэджваем, што не можам кантраляваць тое, куды далей пойдуць грошы», — кажуць у фондзе.

У фондзе кажуць, што адзінае, што яны могуць параіць — не пераводзіць грошы на рахункі людзям, у якіх вы не ўпэўненыя. І не давяраць людзям проста таму, што вы сядзелі разам з імі з кратамі ці прайшлі іншыя цяжкасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Влад титов
    19.06.2025
    Да абрамук кидало и мне торчит деньги
  • Влад титов
    19.06.2025
    Фуууууу жесть. Как так можно вообще не понимаю. Кстате Дима где мои 100 злотых?
  • Влад
    19.06.2025
    Да он кидок. Мне тоже денег должен и пропал

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць