Грамадства11

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава

Марына Золатава знаходзілася за кратамі з 18 мая 2021 года. У сакавіку 2023‑га яе асудзілі на 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Марына Золатава ўвайшла ў групу палітвязняў, якіх вызвалілі 13 снежня.

Галоўную рэдактарку найбуйнейшага партала Беларусі затрымалі 18 мая 2021 года. У той дзень сілавікі прыйшлі дадому не толькі да яе, але і да некаторых іншых супрацоўнікаў кампаніі і партнёрскіх арганізацый у рамках крымінальнай справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

Суд па справе TUT.BY пачаўся толькі ў пачатку 2023 года і праходзіў у закрытым рэжыме. Разам з Золатавай судзілі дырэктарку ТАА «Тут бай медыя» Людмілу Чэкіну, рэдактарку аддзела эканомікі і палітыкі Вольгу Лойку, карэспандэнтку Алену Талкачову і юрысконсульта Кацярыну Ткачэнка. Перад судом Талкачова, Лойка і Ткачэнка выехалі за мяжу.

Марына Золатава абвінавачвалася ў «дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы, распаўсюдзе матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Марына Золатава і Людміла Чэкіна падчас суда. Фота: Tochka.by

17 сакавіка 2023‑га рэдактарка была асуджана на 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму па частцы 1 артыкула 130 КК Беларусі «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» і частцы 3 артыкула 361 «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Таксама МУС і КДБ унеслі Марыну Золатаву ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

Пакаранне Марына адбывала ў жаночай папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.

На волі яе чакалі муж і двое дзяцей — дачка Надзея і сын Фёдар.

Марына Золатава нарадзілася ў Мінску 6 лістапада 1977 года. Пасля заканчэння філфака БДУ вучылася ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук. Працавала ў дзяржаўным Інстытуце праблем навукі, а таксама ў інфармацыйным агенцтве БелаПАН.

У 2004 годзе Марына ўзначаліла Tut.by. На той момант сайт быў звычайным агрэгатарам навін. Выстаўлялі самае цікавае, што прадукавалася на іншых пляцоўках. Фактычна Золатава была першай, хто на партале прафесійна заняўся менавіта навінамі.

Калі яна прыйшла на працу, сайт меў усяго 6000 унікальных карыстальнікаў за суткі. Праз сямнаццаць гадоў, у 2021-м, наведвальнасць стала вышэйшай больш як у 100 разоў. Сайт ператварыўся ў вялікі партал і стаў самым уплывовым беларускім рэсурсам, з меркаваннем якога вымушаныя былі лічыцца і на які мусілі рэагаваць улады.

Фота: Tut.by

Першы раз Марына Золатава была затрыманая 7 жніўня 2018 года па так званай справе БелТА. Тады высветлілася, што некалькі вядомых у Беларусі рэдактараў і журналістаў пад чужым паролем карысталіся платнай версіяй дзяржаўнага агенцтва. З дзясятак журналістаў на трое сутак апынуліся на Акрэсціна. Аднак да суда была даведзеная адна справа — супраць Марыны Золатавай па частцы 2 артыкула 425 Крымінальнага кодэкса «Бяздзейнасць службовай асобы». У выніку Золатава сплаціла штраф у памеры 300 базавых велічынь.

Другі раз яна патрапіла за краты ў маі 2021-га.

Каментары1

  • уточнение
    13.12.2025
    Депортирована и поражеа в правах Марина Золотова.

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе1

Лукашэнку падарылі першы беларускі аўтамат18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы21

10 чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару ў Харкаўскай вобласці

Былога механізатара з Магілёўшчыны асудзілі за палітыку3

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць