Грамадства2626

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна

Пост бізнэсмена Аляксандра Кныровіча, у якім ён заявіў, што ідэя аб’яднаных дэмсілаў і адкрытай дыскусіі фактычна памерла, выклікаў жорсткі адказ Франака Вячоркі. Публікуем сам допіс, які стаў падставай для палемікі.

Аляксандр Кныровіч

«Святы прайшлі, нас дагналі будні…

Ідэя беларускіх калектыўных дэмакратычных сіл, нейкага агульнага руху — памерла. Сумна, вядома: гэта была нітачка, што цягнулася яшчэ з 2020 года, з тых вуліц, ад прыгожага жаночага трыа, якое перамагло Лукашэнку.

Але падзеі 7—10 жніўня 2025 года ўнутры саміх дэмакратычных сіл (за якімі адэкватныя людзі, вядома, і не сачылі) не пакідаюць іншых высноў.

Адбыўся імітацыйны справаздачны сход прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета перад Каардынацыйнай радай, падчас якога ніхто з іх не здолеў патлумачыць, як імі кіруе кіраўніца кабінета: якія ставіць мэты і задачы, якія КПІ, рэсурсы і абмежаванні…

Сама кіраўніца кабінета зачытала чарговую кароткую прамову, а ўсе прапановы нашай фракцыі нарэшце арганізаваць паўнавартасныя слуханні (мінула ж пяць гадоў і яшчэ столькі ж наперадзе) натыкаюцца на ціхі сабатаж.

Адначасова прайшла канферэнцыя «Новая Беларусь». На панэлі, дзе нібыта мелася быць «прамая і бязлітасная» размова пра нашы «перамогі і паражэнні», у радок пасадзілі прадстаўнікоў адной палітычнай сілы — за выключэннем Лізы Прокапчык, якая адна адцяняла гэтае «аднадумства».

Натуральна, найгарачэйшая дыскусія ў гэтых умовах раскруцілася вакол пытання «ці будзе Латушка і далей працаваць па нядзелях»… вельмі, вядома, цікава.

Сапраўды здаровай гэта панэль магла б быць у выпадку ўдзелу Зянона Пазняка, Паўла Усава, Валерыя Кавалеўскага, Андрэя Саннікава, Веранікі Цапкала, Наталлі Радзінай.

Сябе ці Ягорава не называю са сціпласці. Але іх не было. Не прыйшлі. Кажуць, адмовіліся? А чаму раней не адмаўляліся, а цяпер — вось так? Людзі, мабыць, з «гнільцом».

Не знайшлося ахвотных да дыскусіі — і ўсю панэль занялі «свае» (акрамя Лізы). Гэта дрэнна. Вельмі дрэнна.

Мы назіраем працэс «каканізацыі» вакол «нацыянальнага лідара» (прабачце, так на сайце офіса да гэтага часу напісана). Гэта ператварае Святлану Ціханоўскую з аб’яднальнай фігуры ў «адну з».

Адмова ад «канкурэнцыі ўнутры» стварае мнагагалоссе «звонку», і мы коцімся ў стан сённяшняй расійскай апазіцыі. Можна было б гэтага не дапусціць. Але для гэтага патрэбныя свядомыя намаганні, якіх не назіраецца.

Бліжэйшыя пяць гадоў нас чакае доўгая «дарога расчараванняў». Пазітыўных сцэнароў для краіны няма: галоўнае пытанне гэтага перыяду — ступень залежнасці Беларусі ад Расіі, не больш за тое.

А барацьба ўнутры сціснутай дэмакратычнай «бурбалкі» за тое, хто «любімы мамчын піражок», выглядае агідна. Татальная залежнасць ад донарскага фінансавання яшчэ больш узмацняе гэтае адчуванне.

Мы бачым і трансфармацыю самой Святланы Ціханоўскай. Спачатку з «хатняй гаспадыні» ў «твар беларускага пратэсту», у лідара выбарчай кампаніі, у яе пераможцу. Цяпер — у «адну з» палітыкаў, хай нават самую «рукапацісканую» на Захадзе. Далей нас чакае максімальная «фрагментацыя» палітычнага поля з імкненнем «захаваць твар» існуючых структур. Як правесці выбары ў Каардынацыйную раду 4-га склікання — сёння ўявіць немагчыма.

І можна было б зразумець нежаданне нешта рабіць у гэтым кірунку, калі б ключ ад Беларусі сапраўды ляжаў у кішэнях заходніх палітыкаў. Але ён усё так жа — унутры Беларусі, у галовах і сэрцах саміх беларусаў. Там, дзе заўсёды і быў.

Нежаданне, страх дыскусіі, канкурэнцыі «ўнутры» нараджае канкурэнцыю «звонку».

Ёсць частка беларусаў, у тым ліку і маіх чытачоў, якія лічаць, што канкурэнцыя, дыскусія разбурае «лідарства» Святланы і шкодзіць усім, значыць — «не час». Маўляў, трэба шыхтавацца ў рад і рухацца за офісам, не задаючы пытанняў, бо часы такія, суровыя. Я разумею такі погляд. І я лічу яго памылковым. Не асобу маю на ўвазе, а сам падыход.»

Каментары26

  • Смешно
    17.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    17.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 1
    17.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?12

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

«Денег нет, но вы держітесь». Памерла жанчына з Крыма, якой Мядзведзеў гэта казаў6

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?12

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць