Свет1111

Еўрасаюз адказаў на патрабаванне Трампа адмовіцца ад расійскіх энергарэсурсаў

Еўрапейскі Саюз працягвае курс на паступовае, але поўнае выцісканне расійскіх энергарэсурсаў са сваіх рынкаў. Пра гэта паведаміла прадстаўніца Еўрапейскай камісіі Паўла Пінью, каментуючы для «Радыё Свабода» патрабаванне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да еўрапейскіх краін спыніць імпарт расійскага газу і нафты.

Будынак Еўракамісіі ў Бруселі. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu via Getty Images

Еўрачыноўніца падкрэсліла, што працэс пачаўся яшчэ некалькі гадоў таму, з пачатку вайны ва Украіне, і цяпер Еўрасаюз мае дакладную «дарожную мапу» і заканадаўчыя прапановы.

Паводле слоў Паўлы Пінью, гаворка ідзе пра планавую і паслядоўную адмову ад усіх відаў расійскага выкапнёвага паліва, у тым ліку ад астатніх паставак газу, што яшчэ трапляюць у краіны ЭС.

План Еўрасаюза прадугледжвае поўнае спыненне імпарту расійскага газу і нафты да канца 2027 года. Ён быў распрацаваны задоўга да таго, як Трамп паставіў гэта ўмовай для ўвядзення ЗША новых «сур’ёзных» санкцый супраць Расіі.

Еўракамісія таксама паведаміла, што паскоранае скарачэнне закупак расійскіх энергарэсурсаў можа ўвайсці ў наступны, 19-ы пакет санкцый Еўрасаюза, які цяпер рыхтуецца.

Прэс-сакратар Еўракамісіі Олаф Гіл адзначыў, што сярод магчымых захадаў абмяркоўваюцца не толькі паскарэнне адмовы ад расійскіх нафты і газу, але і перакрыццё схемаў з удзелам ценявога флоту ды трэціх краін, якія выкарыстоўваюцца для абыходу дзейных абмежаванняў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Брусель не будзе каментаваць выказванні Трампа ў сацыяльных сетках, а будзе засяроджвацца на ўласнай працы.

Днямі Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон увядзе дадатковыя санкцыі супраць Масквы толькі ў тым выпадку, калі ўсе краіны НАТА спыняць закупкі расійскай нафты.

У сваю чаргу, прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Коста ў пачатку верасня паведаміў, што за апошнія гады імпарт расійскіх нафты і газу ў ЭС ужо знізіўся на 80%. Пры гэтым ён адзначыў, што асноўным спажыўцом астатніх аб’ёмаў застаецца Венгрыя.

Яшчэ ў чэрвені Еўракамісія прапанавала план поўнай адмовы ад расійскіх нафты і газу, у тым ліку ад звадкаванага газу, з канчатковым тэрмінам да 2027 года.

Каментары11

  • Момант ісціны
    15.09.2025
    Вось і вылезла праўда: Еўрасаюз плануе фінансаваць маскоўскіх тэрарыстаў купляй у іх газу яшчэ два з паловай гады: да 2027 года.
  • Ну што ж
    15.09.2025
    Тады няхай Еўропа, якая фінансуе Расею, купляючы яе газ, не здзіўляецца, калі ЗША адмовіцца дапамагаць Еўропе абараняцца ад расейскіх атакаў на Еўропу.
    Няхай Еўропа сама вырашае свае пытанні з Расеяй, якую сама ж корміць грашыма.
  • Вадя
    15.09.2025
    Карты у этих господ крапленые .Ситуация трагикомичная

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй1

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

У Бераставіцы навучэнцаў пасялілі ў непрыдатным для жыцця інтэрнаце

Сталі вядомыя абставіны падрыву дарогі каля манумента «Тры сястры» на мяжы Беларусі, Расіі і Украіны ў 2023 годзе3

Паведамленні, што ў кабіне пілотаў на борце з Дубая ў Тэль-Авіў пабіліся расіянін і ўкраінец, аказаліся фэйкам4

Беларусь выдала ЗША амерыканскага бухгалтара, які амаль 10 гадоў хаваўся ў Расіі ад падатковай справы7

Знойдзена самая няўдалая кур’ерка тэлефонных махляроў: з ламбарда выгналі, картку заблакавалі, а міліцыянеры затрымалі

«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй1

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць