Свет2626

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы

Міністр фінансаў ЗША Скот Бесент у нядзелю даў зразумець, што ЗША гатовыя супрацоўнічаць з еўрапейскімі краінамі ў тым, што тычыцца ўвядзення дадатковых санкцый супраць краін, якія купляюць расійскую нафту, з тым, каб «разбурыць» расійскую эканоміку, піша Бі-бі-сі.

Фота: Getty Images

«Мы гатовыя ўзмацніць ціск на Расію, але нам трэба, каб нашы еўрапейскія партнёры рушылі ўслед нашаму прыкладу», — заявіў Бесент у інтэрв'ю тэлеканалу NBC News.

«Цяпер ідзе гонка паміж тым, як доўга зможа пратрымацца ўкраінскае войска, і тым, як доўга зможа пратрымацца расійская эканоміка, — дадаў Бесент. —

І, калі ЗША і [Еўрапейскі саюз] змогуць умяшацца, увесці дадатковыя санкцыі, другасныя тарыфы на краіны, якія купляюць расійскую нафту, расійская эканоміка цалкам абрынецца, і гэта прымусіць прэзідэнта Пуціна сесці за стол перамоваў».

У жніўні адміністрацыя Трампа наклала 50-працэнтныя тарыфы на Індыю, спаслаўшыся на няспынныя закупкі ёю расійскай нафты.

Сваю заяву Бесент зрабіў праз некалькі гадзін пасля расійскага ўдару па Кіеве.

Амерыканская прэса адзначае, што Трамп, падобна, больш песімістычна глядзіць на спробы пакласці канец вайне, хоць ён некалькі разоў гутарыў па тэлефоне з еўрапейскімі лідарамі, заклікаючы іх далучыцца да ЗША і аказаць ціск на Кітай за падтрымку Расіі ў вайне з Украінай.

Каментары26

  • 1856 параза ад Вялікабрытаніі і Францыі , 1905 параза ад Японіі , 1917 параза ад Германіі
    07.09.2025
    Ваенная гісторыя Маскоўскага улуса:

    - 1856 — параза ад Вялікабрытаніі і Францыі
    - 1905 — параза ад Японіі
    - 1917 — параза ад Германіі
    - 1920 — параза ад Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі і ўсіх балтыйскіх дзяржаў
    - 1939 — параза ад Фінляндыі
    - 1969 — параза ад Кітая
    - 1989 — параза ў Афганістане
    - 1989 — параза ў Халоднай вайне
    - 1996 — параза ад Чачні
    - 2022 — параза ад Украіны
    - 2024 — параза ў Сірыі

    Другую сусветную вайну выйгралі ЗША і Вялікабрытанія, тым часам як афіцэры Сталіна былі расстраляныя або адпраўленыя ў ГУЛАГ. Мільёны трапілі ў ГУЛАГ, уключаючы імперыяліста газi- Салжаніцына.

    Адзіныя перамогі Масквы — гэта ўварванні ў меншыя краіны:

    a) Венгрыя, 1956
    b) Чэхаславакія, 1968
    c) Малдова, 1992
    d) Грузія, 2008
  • %
    07.09.2025
    Сумніўна. Ужо ад першага дня санкцыі, але выніка адрынаньня няма. І няма таму што на гэта - на санкцыі - не ідзе так званы трэці сьвет на чале з Кітаем
  • ЗША/ЕЗ заявілі
    07.09.2025
    З серыі - брытанскія навукоўцы заявілі...

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць