У прамысловай зоне Буэнас-Айрэса прагрымела некалькі выбухаў і ўзнік моцны пажар
У прамысловай зоне на ўскраіне сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэса адбылася серыя выбухаў, пасля якіх узнік моцны пажар. Мэр горада Эсейса Гастон Гранадас паведаміў, што полымя ахапіла некалькі прадпрыемстваў і сітуацыя выглядае вельмі цяжкай, піша Euronews.

Фота: Catriel Gallucci Bordoni/NurPhoto via Getty Images
Паводле звестак СМІ, пацярпелі больш за 20 чалавек — іх даставілі ў бальніцы. На кадрах з індустрыяльнага парку Спегаціні відаць значныя разбурэнні, на месца надзвычайнай сітуацыі выехалі пажарнікі і хуткія.
Агонь распаўсюдзіўся на пяць заводаў, у тым ліку хімічны і па вытворчасці шын. Прычына выбухаў пакуль невядомая.
З-за густога дыму пагоршылася бачнасць, некалькі рэйсаў з міжнароднага аэрапорта Міністра Пістарыні давялося перанакіраваць або затрымаць.
Каментары