Грамадства44

Сына аўтара «Спутніка» прызналі ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання

17 снежня 2025 года КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем ініцыятыву «Да зораў», у склад якой нібыта ўваходзяць музыкант Алесь Чумакоў і 20‑гадовы мінчанін Сямён Малашэнкаў.

Сямён Малашэнкаў — сын журналіста Васіля Малашэнкава, піша «Хрысціянская візія»

Сямён, як і бацька, захапляецца велакультурай. Ён займаўся фотарэпартажамі з веласіпедных мерапрыемстваў Мінска. На фота — у 2020 годзе.

Імаверна, калі ён у Беларусі, то таксама арыштаваны.

Васіль Малашэнкаў. Фота з яго фэйсбука

Васіль Малашэнкаў — ураджэнец Кемерава, з сям’і з беларускімі каранямі, філолаг па адукацыі: скончыў Кемераўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У Беларусь прыехаў у 2004 годзе, а ў наступным годзе ў яго нарадзіўся Сямён. Працаваў у розных дзяржаўных СМІ (каля 7 гадоў у БелТА), а таксама супрацоўнічаў (і супрацоўнічае) са Sputnik і МІА «Россия сегодня». Яго тэксты і фотакрэдыты сустракаюцца і на пляцоўках з інтэграцыйным парадкам дня, такіх як «Саюзнае веча», Eurasia.Expert, «СОНАР-2050» і іншых. Прыхаджанін Петрапаўлаўскага сабора Мінска. Добра знаёмы з рэлігійнай тэматыкай, таму нярэдка асвятляў царкоўныя тэмы.

У 2023 годзе журналіст наведваў акупаваную Данеччыну, быў у Марыупалі. Вядзе тэлеграм-канал «Мінскі назіральнік», на якім нярэдка выказвае крытыку дэмакратычных сіл, часам дапускаючы і даволі абразлівыя выказванні ў адрас іх прадстаўнікоў.

Каментары4

  • цыкада
    30.12.2025
    правильным аллюром идёте товарищи
  • кукушка
    30.12.2025
    коля, сын не в ответе за отца
  • Сяброўка Сямёна
    30.12.2025
    Ягоны сын абсалютна нармальныя хлопец, і не мае такіх рускамірных поглядаў, як бацька. Вельмі прыкра, што яго затрымалі за арганізацыю канцэртаў, якія былі абсалютна легальна. Не здзіўлюся, калі бацька данос напісаў.

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны1

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой4

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s25

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

У гэтым італьянскім мястэчку жанчыны жывуць незвычайна доўга. Навукоўцы спрабуюць зразумець чаму2

У дзень закліку Трампа змяніць яго Зяленскі перагаварыў з кіраўнікамі чатырох еўрапейскіх дзяржаў3

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны1

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць