Эканоміка11

Амаль траціна прадпрыемстваў у Беларусі стратныя

У Беларусі ў пачатку 2026 года рэзка вырасла доля стратных арганізацый. Згодна з данымі Белстата, па выніках усяго 2025 года са стратамі працавалі 13,3% прадпрыемстваў, аднак ужо ў студзені 2026 года іх доля падскочыла да 31,9%, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Для параўнання: у студзені мінулага года паказчык складаў 25,1%. Гэта значыць, за год ён вырас адразу на 6,8 працэнтных пункта.

Пры гэтым на працягу 2025 года сітуацыя паступова паляпшалася. Пасля студзеньскіх 25,1% доля стратных арганізацый зніжалася амаль увесь год: да 20% вясной, 16,2% летам і 13,3% да снежня. Аднак новы год пачаўся з рэзкага пагаршэння фінансавых вынікаў прадпрыемстваў.

Самая высокая доля стратных кампаній у студзені 2026 года зафіксаваная ў Мінску (36,9%). Далей ідуць:

  • Мінская вобласць — 32,1%;
  • Гродзенская вобласць — 31,7%;
  • Брэсцкая вобласць — 30,8% (таксама вышэй за сярэдні ўзровень).

Найменшая доля стратных арганізацый сярод названых рэгіёнаў — у Віцебскай вобласці, дзе яна склала 25,5%.

Калі глядзець не толькі на колькасць праблемных прадпрыемстваў, але і на велічыню іх стратаў, то найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў Гомельскай вобласці. Там сярэднія чыстыя страты на адну стратную арганізацыю склалі 487,6 тысячы рублёў. Далей ідуць Мінск (427,3 тысячы рублёў) і Мінская вобласць (394,5 тысячы рублёў).

Сярэдні паказчык па Беларусі складае 380,0 тысяч рублёў. Найніжэйшымі страты былі ў прадпрыемстваў у наступных абласцях:

  • Гродзенская — 332,4 тысячы рублёў;
  • Магілёўская — 327,9 тысячы рублёў;
  • Віцебская — 295,0 тысяч рублёў;
  • Брэсцкая — 276,4 тысячы рублёў.

Каментары1

  • Ёсік
    29.03.2026
    Бухгалтэрыя сьпісала курсавыя розьніцы, якія за год, а ў кагосьці і за большы перыяд назапасілася, вось і вынік.

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

Лукашэнка задаволены вынікамі ўнясення на палі салігорскіх калійных адкідаў8

Беларус, які стаў расійскім наёмнікам, вярнуўся ў Слуцк — без увагі з боку сілавікоў. Заклікае іншых не паміраць за Расію19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць