Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай
Ягор Бужылаў займаўся вытворчым працэсам.

Ягор Бужылаў за кратамі
Палітвязень Ягор Бужылаў атрымаў чатыры гады хіміі па ч. 1 арт. 361‑1 Крымінальнага кодэкса (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).
Бужылаў каардынаваў выпуск упрыгожанняў Bielaruskicry — кулонаў, завушніц і падвесак. Яму паставілі ў віну, што ён перадаў адно з упрыгожанняў Святлане Ціханоўскай.
24 ліпеня 2025 года рашэннем КДБ брэнд быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, а яго дзейнасць — забаронена на тэрыторыі краіны. Бужылава тады арыштавалі, а іншых супрацоўнікаў Bielaruskicry абвесцілі ў вышук.

Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары