Свет11

У Грэцыі падчас моцнай навальніцы зафіксавалі больш за 100 тысяч маланак

Пасля трохдзённай спёкі, калі тэмпература паветра падымалася да 42 градусаў, Грэцыю накрылі моцныя залевы, град і шквалісты вецер. Непагадзь прывяла да падзення дрэў, перабояў з электрычнасцю і сур’ёзных праблем з транспартам у многіх рэгіёнах, у тым ліку ў сталічнай вобласці Атыка, паведаміў тэлеканал ERT-news.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак грэчаскіх метэаролагаў, з поўдня 24 ліпеня да ранняй раніцы 25 ліпеня на сушы і ў моры было зарэгістравана больш за 100 тысяч маланкавых разрадаў.

У аператыўны цэнтр Атыкі за гэты час паступіла 940 зваротаў ад жыхароў. Людзі прасілі дапамогі з-за паваленых дрэў, перакуленых сметніц, а таксама затапленняў у дамах.

У прыгарадзе Афін Іліёне, а таксама ў гарадах Цірнавас і Эласона выпаў буйны град. У афінскім раёне Неа-Псіхіка вецер паваліў электрычны слуп, які пашкодзіў прыпаркаваныя аўтамабілі. У порце Пірэй будаўнічыя рыштаванні з аднаго з будынкаў абрынуліся на трамвайныя пуці. Людзі не пацярпелі, але былі пашкоджаныя машыны.

У горадзе Макракомі ў Цэнтральнай Грэцыі моцны вецер сарваў дах з дома. Яго аднесла прыкладна на 100 метраў, пасля чаго ён ударыўся аб лініі электраперадачы і пашкодзіў аўтамабілі.

На гары Алімп нечакана выпаў снег. У Салоніках усю ноч ішоў моцны дождж, што стварыў праблемы для жыхароў горада. На паўвостраве Халкідыкі з-за ўдараў маланак узніклі два лясныя пажары.

Да раніцы 25 ліпеня непагадзь у большасці раёнаў пачала слабець. Аднак Грэчаская метэаралагічная служба папярэдзіла пра захаванне павышанай небяспекі ў рэгіёнах Магнісія, на астравах Спарады, Эўбея, Тасас, Лемнас і Саматракі, дзе ўсё яшчэ магчымыя экстрэмальныя з’явы надвор’я.

Каментары1

  • логично
    26.07.2026
    это ж в Греции на горе живет Зевс, бог молний

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць