Свет

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Улады Іспаніі заявілі, што сітуацыя з буйнымі ляснымі пажарамі каля Мадрыда выйшла з-пад кантролю, а іх лакалізацыя ўжо перавышае магчымасці пажарных службаў. Раней у краіне быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі, а кіраўніца аўтаномнай супольнасці Мадрыд Ісабель Дыяс Аюса назвала гэты пажар самым маштабным за ўсю гісторыю рэгіёна, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo/Bernat Armangue

Кіраўнік рэгіянальнай службы па надзвычайных сітуацыях Карлас Навільё паведаміў, што агонь знаходзіцца ў самай актыўнай фазе і працягвае распаўсюджвацца ў бок муніцыпалітэтаў Рабледа-дэ-Чавела і Фрэснедзільяс-дэ-ла-Аліва, размешчаных за некалькі дзясяткаў кіламетраў на захад ад Мадрыда.

Улады ўжо распарадзіліся эвакуяваць жыхароў гэтых населеных пунктаў. Па словах Навільё, у некаторых раёнах тушэнне пажару ўжо немагчымае, таму цяпер асноўная ўвага надаецца абароне населеных пунктаў і стрымліванню агню.

Рэгіянальныя ўлады таксама заклікалі жыхароў Мадрыда і ваколіц не выходзіць без неабходнасці на двор. З-за дыму значна пагоршылася якасць паветра. Асабліва асцярожнымі варта быць дзецям, пажылым людзям, цяжарным жанчынам, а таксама людзям з захворваннямі дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм.

Жыхарам параілі трымаць зачыненымі вокны, дзверы і вентыляцыйныя адтуліны, каб не дапусціць пранікнення дыму ў памяшканні.

Тым часам у Францыі ўлады распарадзіліся поўнасцю эвакуяваць людзей з мыса Кап-Ферэ на паўднёвым захадзе краіны. Маштабныя лясныя пажары ў рэгіёне Жыронда пагражаюць дзясяткам тысяч мясцовых жыхароў і турыстаў, якія могуць аказацца адрэзанымі агнём.

Паводле апошніх даных Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, у Францыі і Іспаніі ўжо эвакуявана каля 135 тысяч чалавек.

Сіноптыкі і ратавальныя службы адзначаюць, што сітуацыя застаецца вельмі складанай. Шматмесячныя спёка і засуха стварылі спрыяльныя ўмовы для распаўсюджвання агню, а дажджоў у найбліжэйшыя дні не чакаецца. Больш за тое, на наступным тыдні прагназуецца новае павышэнне тэмпературы, што можа яшчэ больш ускладніць барацьбу з пажарамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць