Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску
На кацянят доўгі час увагу не звярталі — яны ледзь не загінулі, піша «Мінск. Галоўнае».

Да мінскага гандлёвага цэнтра Diamond City невядомая жанчына прынесла і пакінула там тры пераноскі з кацянятамі.
Да пераносак яна прымацавала запіскі з узростам, полам і ці прывучаны да латка.
Жывёлы некалькі гадзін прабылі на жнівеньскай спякоце без нагляду і вады. Праз час знясіленых жывёл пакармілі і напаілі мінакі.


На месца здарэння выклікалі міліцыю, якая зараз спрабуе высветліць асобу жанчыны па камерах відэаназірання.
Паводле заканадаўства, за пакіданне жывёл у небяспецы ёй пагражае штраф да 1350 рублёў. Кацянятамі цяпер займаюцца валанцёры.
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары
А калі яе будзе пераследваць міліцыя за гэта, наступны раз яна проста ціха выкіне іх паміраць на вуліцы ці ўтопіць у рэчцы, як гэта рабілі нашы продкі. Гэта лепш будзе?