Здарэнні33

На фестывалі водных ліхтарыкаў у Батанічным садзе наведвальнікаў пакусалі восы

На фестывалі водных ліхтарыкаў у Цэнтральным батанічным садзе некалькі наведвальнікаў звярнуліся па медыцынскую дапамогу пасля ўкусаў насякомых. Пра гэта госці мерапрыемства расказалі ў Threads, заўважыў Onliner. 

На фестывалі водных ліхтарыкаў. Фота: Onliner

Адна з карыстальніц напісала, што побач з сажалкай знаходзілася зона, дзе каля самай травы лятала вялікая колькасць насякомых, падобных да вос. Паводле яе слоў, людзі садзіліся там, не заўважаючы небяспекі, а праз некалькі хвілін ускаквалі і сыходзілі. Жанчына таксама паведаміла, што пасля ўкусаў адчула моцны боль, млоснасць, слабасць, азноб і трэмар.

Посмотреть в Threads

Яшчэ адна наведвальніца расказала, што насякомыя пакусалі некалькіх дзяцей, а яе дачка атрымала тры ўкусы.

Паводле слоў жанчыны, замест запуску ліхтарыкаў частцы гасцей давялося звяртацца да брыгады хуткай дапамогі, якая дзяжурыла на мерапрыемстве.

Журналісты звярнуліся па каментарый да арганізатараў фестывалю.

«Разварушылі вулей. У хуткую, якая дзяжурыла на мерапрыемстве, звярнуліся сем чалавек. Усім аказалі дапамогу. Пасля гэтага мы аператыўна ізалявалі гэтую зону, каб туды больш не маглі патрапіць удзельнікі фестывалю», — паведамілі арганізатары.

Каментары3

  • Гэля
    02.08.2026
    Дыктатар пусціў людзей у расход. Сёння восы - заўтра хаймарсы!
  • Жвір
    02.08.2026
    Гэта Жора туды восаў напусьціў, яго рук справа, ягоны почырк бачны !...
  • Бес Працоўны
    02.08.2026
    Пачынаецца там усё са стаўлення да беларускай мовы. У штаце няма людзей, якія ёю карыстаюцца, затое ёсць людзі, якія правакуюць беспрацоўных на грамадскіх працах у гэтай установе сваімі дэманстратыўна грэблівымі выказваннямі у адрас беларускай мовы.

    Прыклады:

    - Я белорусский язык не признаю, как и вы.

    Гэты ж самы персанаж у канцы працоўнага дня, у адказ на пытанне:

    - [Імя], я вам нужен?

    - Как собаке пятая нога.

    Гэта чуеш ад чалавека, якому увесь дзень дапамагаеш.

    Адказ на незразумелую фразу на беларускай:

    - Фто? - грэбліва, праз губу, папіваючы каву.

    Гэты ж самы персанаж у канцы працоўнага дня:

    - Сильно вспотели?

    Не дзіва, што там восы пакусаюць наведвальнікаў. Я не магу зразумець логіку мерапрыемстваў і некаторых прац.

    Сталыя людзі у спёку цікавяцца японскім садам. Беспрацоўныя у спёку дапамагаюць сцяліць ковроль пад пластыкавым навесам, дзе абсалютна немагчыма дыхаць. Там стаіць паветра. Ходзіць чалавек у дзелавым строі і цягне руку работніку у пальчатках. Што ж ён у дзелавым строі не стане патрымаць трубу з рулонам ковроля? Гэтым рулонам майму таварышу пальчатку садрала за хвіліну.

    Строга адсочваецца кожны допіс тут пра іх установу. Бегаюць хараводамі са смартфонамі, вылічваюць хто паскардзіўся.

    Гэта норма, калі беспрацоўны спрабуе напіцца вады з палівачных шлангаў?

    Гэта норма, калі беспрацоўнага накіроўваюць у будку-біятуалет, замест туалета для наведвальнікаў.

    "Несильно вспотевший", апасля какетлівай сцэны з неабходнасццю яго асабістага подпісу на накіраванні беспрацоўнага:

    - Ребята, рад вас видеть у нас, но только в качестве гостей.

    Апрацуй на такога як сам адзін дзень па накіраванні т.з. службы занятасці і хутка уцяміш, дзе ты захочаш убачыць самога сябе і у якой якасці, быдла.

    Адкуль столькі рускіх свіней у штаце?

    Гэта палітыка аддзела кадраў?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць