Здарэнні1212

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Імя 28‑гадовай грамадзянкі Беларусі Арыны Зракавай усё часцей трапляе ў крымінальную зводку вострава. Цяпер яна пад вартай.

Мальта, ілюстрацыйны здымак. Фота: goodfon.ru

Першы залёт Арыны (Aryna Zrakava) здарыўся ў студзені 2026 года. Яна так напілася ў мястэчку Гаргур (Għargħur), што, гаворачы юрыдычнай мовай, не магла паклапаціцца пра сябе сама. Але калі прыехалі медыкі і паліцэйскія, каб дапамагчы ёй, то беларуска абражала іх і пагражала.

Спачатку Зракава адмаўляла віну, але потым усё ж прызнала ўсе абвінавачанні. Суд прызнаў яе вінаватай у абразах і пагрозах, парушэнні грамадскага парадку і публічным п'янстве.

Улічыўшы, што ў дзяўчыны ёсць праблемы з алкаголем і наркотыкамі, суд замест турмы прызначыў ёй тры гады выпрабавальнага тэрміну, штраф 1200 еўра, прымусовае лячэнне ад залежнасцяў на тры гады і ахоўны ордар на карысць пяці пацярпелых — таксама на тры гады.

Аднак на гэтым Арына не супакоілася. Як паведамляе тэлеканал TVM, раніцай 19 ліпеня Зракава з'явілася ў гаражы ў горадзе Курмі (Qormi), дзе працуе яе былы партнёр. Яна ўдарыла мужчыну шлемам і ўкусіла яго за палец. Акрамя таго, ёй інкрымінуюць пашкоджанне матацыклаў і лабавага шкла аўтамабіляў у гаражы — шкода ацэньваецца больш чым у 2000 еўра.

20 ліпеня ў судзе Зракава не прызнала сябе вінаватай. Абарона прасіла вызваліць яе пад заклад, але пракуратура запярэчыла — у тым ліку таму, што пацярпелы яшчэ не даў паказанняў. Суд адмовіў у закладзе і пакінуў беларуску пад вартай, а на карысць былога партнёра выдаў ахоўны ордар тэрмінам на тры гады.

Калі віну Арыны ў другім нападзе дакажуць, то ёй будзе пагражаць пакаранне і па студзеньскай справе.

Каментары12

  • Беларус
    02.08.2026
    У яе яшчэ дзіця ёсць. Высвятліце, што з ім.
  • Мужчинадолжен
    02.08.2026
    И не голодает же, и не в Польше сидит. Еще небось и пособие тысячи полторы получает.
  • Čoms
    02.08.2026
    арЫна ..ракава?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць