Эканоміка22

Беларусы адкрылі ў Польшчы першую беларускую гінекалагічную клініку. Наколькі паспяхова?

Кіруе ўстановай вядомая акушэр-гінеколаг, якая пераехала ў Варшаву з Ліды, Ганна Каско.

Ганна Каско Анна Каско Аnna Kasko
Ганна Каско. Фота: dr_kasko / Instagram

У Варшаве з мінулага года працуе першая беларуская гінекалагічная клініка ў Польшчы Dr.Kasko Clinic Nr 1. Наколькі паспяховы запуск, можна пабачыць у свежай справаздачы, піша эканаміст Вадзім Сяховіч.

У клініку інвеставаў Вадзім Каско (90% у капітале), а кіруе ўстановай яго жонка — вядомая акушэр-гінеколаг, якая пераехала ў Варшаву з Ліды, Ганна Каско.

За менш чым тры месяцы дзейнасці (старт быў у кастрычніку 2025-га) пад яе кіраўніцтвам калектыў Dr. Kasko Clinic Nr 1 нагенераваў выручкі на суму каля 360 тысяч еўра ў эквіваленце. Выдаткі на запуск абумовілі страту прыблізна на 60 тысяч еўра.

Медыцынскі бізнэс сям'і Каско абышоў па выручцы іх іншае ўкладанне. Транспартная кампанія Era Med Trans, якая існуе з 2021 года, выканала ў 2025‑м паслуг на 240 тысяч еўра.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам34

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна77

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам34

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць