На «Зубр-фэсце» ў Белавежскай пушчы блогераў і артыстаў адкормлівалі зубрацінай
А выступалі расійскія спявачкі Люся Чабоціна і Ева Польна.
«Зубр-фэст» праходзіў 25‑26 верасня ў Белавежскай пушчы. Адзін з блогераў, які там пабываў, пахваліўся, што іх шчодра частавалі зубрацінай.
«Я крышачку засмучаны, што ем зубра, але смачна», — пракаментаваў у адным са сваіх ролікаў блогер Пал Ваныч.

Зубрфест 2026 Фестиваль активного семейного отдыха Беловежская пуща палваныч кобрин брест минск новости
На дэгустацыйнай талерцы ў кадры бачна, што, акрамя мяса зубра, блогерам падавалі каўбасу з дзікоў, аленіну і качку.

У каментарах многія беларусы не ацанілі дэгустацыю зубра ў запаведніку і тым больш на фестывалі, які пазіцыянуе сябе як экалагічны і названы ў гонар аднаго з галоўных сімвалаў Беларусі.
«Зубр жа ў Чырвонай кнізе», — абураюцца ў каментарах. На сёння зубр у Беларусі з’яўляецца падахоўным відам і мае Ⅲ катэгорыю Чырвонай кнігі, від лічыцца адноўленым і якому цяпер не пагражае выміранне.
Дадаткова людзі крытыкавалі салюты ў пушчы і сам выбар лакацыі для фестывалю, які так ці інакш парушае спакой для дзікіх жывёл і птушак.
«Гэта ж запаведнік! Увесь сэнс гэтага месца — у яго цішыні і прыроднай чысціні»,
«Няўжо не знайшлося іншых пляцовак, навошта рабіць светла-музычнае шоу ў лесе?!» — задаваліся пытаннямі беларусы, калі арганізатары толькі анансавалі праграму.
Артыстамі на «Зубр-фэсце» сталі, з большага, госці з Расіі: рэпер Антоха МС, спявачка Люся Чабоціна, расійская група PIZZA, а таксама хэдлайнеры — Ева Польна і Ігар Мікалаеў. Беларусаў на сцэне прадстаўляў гурт «Дразды» і Герман Цітоў разам з маладымі выканаўцамі Насцяй Краўчанка і Мікітам Бялько.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык ужо паабяцаў, што ў наступным годзе «Зубр-фэст» стане «яшчэ больш маштабным».
Каментары