Яму зрабілі аперацыю.

У жніўні 2020 года Валдас Адамкус браў удзел у Ланцугу салідарнасці з Беларуссю, што расцягнуўся ад Кафедральнай плошчы ў Вільні да беларускай мяжы ў Медніках. Фота: Arturas Morozovas, Getty Images
Былы прэзідэнт Літівы Валдас Адамкус шпіталізаваны ў клініку «Сантарас», яму зрабілі аперацыю, паведамляе LRT.
Адамкус у сувязі з раптоўным пагаршэннем стану здароўя быў шпіталізаваны ў клініку «Сантарас» 26 верасня.
Пасля правядзення абследаванняў і ацэнкі стану здароўя В. Адамкусу была зроблена хірургічная аперацыя.
«Яна прайшла без ускладненняў, прэзідэнт аднаўляецца, яго стан адпавядае ранняму пасляаперацыйнаму перыяду», — паведамляе клініка «Сантарас».
Валдас Адамкус у пачатку года быў шпіталізаваны ў клініку «Сантарас», дзе яму была праведзена працэдура для аднаўлення кровазвароту ў нагах.
Каментары