Раптоўная паводка на рацэ Будхі-Гандакі разбурыла паселішчы і пашкодзіла будоўлю гідраэлектрастанцыі. Ратавальнікі эвакуююць людзей верталётамі. Прычынай стыхіі мог стаць апоўзень, які перагарадзіў прыток ракі.

Паводка пачалася раніцай 11 кастрычніка ў раёне Горкха ў Непале. Паводле папярэдняй ацэнкі мясцовых уладаў, паток знёс каля 40 дамоў у трох паселішчах, паведамляе The Kathmandu Post.
Чатыры чалавекі, якія знаходзіліся ў пабудове на беразе ракі ў Чумчэце, лічацца зніклымі без вестак. Асобна паведамляецца пра страту сувязі з групай з чатырох-пяці пастухоў.
Flash floodwaters loaded with debris sweep into a village in Nepal https://t.co/QNEg4TIVOh
Непальскія вайскоўцы вывезлі верталётам шэсць чалавек з паселішча Джагат, якому пагражаюць апоўзні. Афіцыйных звестак пра загінулых ці параненых пакуль няма.
Imagine the sheer power of these flash floods
An entire camp building is swept away in seconds as floodwaters rage through Nepal https://t.co/4GhfRRcMA4
Вада знішчыла пешаходныя і аўтамабільныя масты, у тым ліку мост паміж раёнамі Горкха і Дхадынг. На будоўлі гідраэлектрастанцыі паток знёс будаўнічы лагер частку абсталявання. Яшчэ ад 20 да 22 дамоў у паселішчы Салеры застаюцца пад пагрозай.
Паводле Дэпартамента гідралогіі і метэаралогіі, апоўзень мог перакрыць адзін з прытокаў Будхі-Гандакі. Пасля прарыву гэтай перашкоды вада магла хлынуць уніз і выклікаць паводку.
Улады папярэдзілі жыхароў ніжэй па цячэнні пра вельмі высокую рызыку новых затапленняў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары