Беларуская мова4242

Мова наша. Самый белорусскоязычный облисполкомовец Фарид ибн Мерзак Беррашед

Калі мне было сямнаццаць, я марыў загінуць за Беларусь. Загінууць, як Кастусь Каліноўскі. Ці хаця б паслужыць Сінявокай як Ігнат Дамейка або Франц Савіч.

Гэта сёння мае мары сталі мяшчанскімі і дэградавалі да ўзроўню новай BMW ды 3-пакаёўкі ў Міхалове. Будучы ліцэістам, я прымаў чынны ўдзел у алімпіядным руху, хадзіў на ўсе нешматлікія беларускія імпрэзы, якія праходзілі ў родным горадзе, чытаў «Наша слова» і «Навінкі» – карацей, акунуўся ў думкі народныя з галавой.

Кожная публікацыя па вельмі важнай для мяне тэме беларускага адраджэння не праходзіла незаўважнай, таму правакацыі магілёўскага журналіста Ю.П. я не абмінуў. Спадар Ю., вырашыўшы чарговы раз праверыць грамадскую думку наконт беларускай мовы, скляпаў ліпавы ліст, нібы накіраваны невядомай магілёўкай у рэдакцыю «Вечернего Могилёва». «Магілёўка» на чым свет стаяў кляла «колхозный язык», пераходзячы з абразаў на вершы асабістага напісання, якія ўзбурлілі маю маладую кроў так, што я ледзьве заснуў.

Устаўшы досвіткам, малады сын падданага Алжырскай народна-дэмакратычнай рэспублікі Фарыд Беррашэд схапіўся за пяро і пачаў крэмзаць гнеўны адказ, перасыпаючы яго рэзкімі выразамі і вершамі Бічэль-Загнетавай. Цёртаму журналюгу тое і трэба было. Праз два тыдні цэлы разварот газеты быў прысвечаны адказам на правакацыйны ліст, а мая цыдулка, якую рэдактар абазваў «Просты алжырскі хлопец у абарону беларускай мовы», стала гваздом праграмы. Мой адказ цытавалі на ўроках беларускай мовы ва ўсім горадзе. У выніку, мой аднакласнік, прыехаўшы ў родныя Бялынічы на выходныя, пачуўад суседзяў: «Ты представляешь, у вас в Могилеве НЕГР ЗАЩИЩАЕТ БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК».

* * *

На размеркаванні я, Фарыд ібн Мерзак Беррашэд, а па волі пашпартысткі Фарыд Брэзакавіч Беррашэд, працаваў настаўнікам сярэдняй школы і адначасова метадыстам ва Упраўленні адукацыі аднаго з беларускіх гарадоў. Перад самым пачаткам новага навучальнага года мясцовая беларуская тусоўка зноў зацягнула старую песню пра беларускія класы ў горадзе.

Добра ўсведамляючы, што бацькі будучых школьнікаў, як і 100 год таму, навучаць «деревенскому языку» сваіх дзяцей не збіраюцца, актывісты вырашылі атакаваць органы ўлады. Атака бюракратычных устаноў ажыццяўлялася ў асноўным праз гарадскія і агульнабеларускія незалежныя СМІ. Канечне ж, у шальмаванне «чынушаў» уключылася і радыё «Свабода» ў асобе свайго спецыяльнага карэспандэнта А. А. Спадар А., абы праверыць на прыкладзе ступень валодання роднай мовы дзяржслужбоўцамі, распачаў настырны празвон усіх высокіх і нізкіх кабінетаў тутэйшага Дома Саветаў.Тэлефонны званок да начальніка ідэалагічнага аддзела аблвыканкама меў ашаламляльны поспех. Спадар І., які кіраваў у тыя часы гэтай слыннай структурай, суха адказаў на «веліком і могучем» на пытанні радыйшчыка, а фактычна — культурна адаслаў нячэснага журналіста да д’ябла ў госці.

Надышла чарга галоўнай арганізацыі, адказнай за правал палітыкі беларусізацыі ў рэгіёне, — Упраўлення адукацыі. Даведаўшыся у сакратаркі Марыі, што на ўсе пытанні СМІ адказвае метадыст і прэсавы сакратар па сумяшчальніцтве Беррашэд Фарыд Брызэкавіч, А.А. аж запляскаў у далоні. Захапленню журналіста не было межаў, бо у паветры вісеў востры пах скандалу: ролю прэсавага сакратара галоўнай адукацыйнай установы выконвае ці то каўказец, ці то выхадзец з краінаў Цэнтральнай Азіі! 

У тэлефоннай трубцы прагучала некалькі гудкоў, і рапатам пачуўся малады голас:

— Прэсавы сакратар Фарыд Беррашэд слухае. Чым магу быць Вам карысным?

На іншым канцы тэлефоннага дроту на некаторы час павісла маўчанне, якое перарасло ў смех. 

І самы беларускамоўны аблвыканкамавец Фарыд ібн Мерзак Беррашэд пачуў: «Гэта ўнікальна!!!»

Комментарии42

Сейчас читают

Стало известно, сколько денег получали от кремлевского фонда Лущ, Мирсалимова и Геращенко13

Стало известно, сколько денег получали от кремлевского фонда Лущ, Мирсалимова и Геращенко

Все новости →
Все новости

Туск: Польша не отправит войска в Украину, это окончательное решение18

Руководитель «Евроопта» вышел на свободу4

В Ушачах возле жилых домов заметили волка с ободранным хвостом2

«Дорого и некачественно». Белорусы жалуются на некачественную обувь от «Белвеста» и проблемы с возвратом денег7

Евросоюз выделил деньги на поддержку «Радио Свобода»4

Рубио: Трамп не пошел ни на какие уступки Путину6

Жительница Закарпатья получила 10 лет тюрьмы за изнасилование мужчины веником7

В Беларуси составили «мобильный» рейтинг достопримечательностей. Самая популярная немного неожиданная5

Стало известно имя одного из карателей поэта Михася Чарота14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стало известно, сколько денег получали от кремлевского фонда Лущ, Мирсалимова и Геращенко13

Стало известно, сколько денег получали от кремлевского фонда Лущ, Мирсалимова и Геращенко

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць