Беларуская мова2323

Мова наша. «Лада! Лада!»

Мы ўжо звярталіся да помнікаў даўнейшага пісьменства. Гэты перыяд цікавы, бо тады беларуская мова сапраўды абслугоўвала ўсе сферы жыцця ўсіх слаёў грамадства і ўсіх станаў — ад земляробства да палітыкі. Сёння хацелася б зірнуць на цырымонію інтранізацыі Вялікага Князя Літоўскага.

І так (Войшалк) (…) выехаў з манастыра Пінскага да Наўгародка, а потым з наўгараджаны ў княжым почце да Кернава, гдзе яго ўсі панове, баяры і ўсё паспольства, з вялікім вяселлем і радасцю «Лада!», «Лада!» ўзываючы, удзячне яго прынялі і на сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, Жамойцкага, Наўгародскага, Полацкага і Курляндскага пасадзілі звыклымі цырымоніямі: із мячом, у шаце і шапцы княжай паднеслі, віншуючы і зычачы яму шчаслівага панавання ў доўгія векі. («Хроніка літоўская і жамойцкая»)

Цікава, як называлася сама цырымонія інтранізацыі — паднясенне на княства.

Року 1399 Скіргайла Альгердавіча паднесена ў Вільню на Вялікае Княства Літоўскае і Жамойцкае. (…) Такжа і Анна, княжна яго, з нім была паднесена як Княгіня Літоўская. («Хроніка літоўская і жамойцкая»)

Слова «паднясенне» ў сучаснай мове больш вядомае з іншай прыстаўкай — «узнясенне». Або і з іншым коранем — «падняцце». Хоць калі-нікалі даўнейшы сэнс гэтага слова яшчэ трапляецца ў рэлігійным кантэксце:

І не ўсьведамляла, і ня ведала Дуня Макатунішка, што (…) тое самае пераносіць будуць і ў немачы падносіць да Бога заплаканыя вочы нашчадкі. (Кастусь Акула, «Гараватка»)

Звернем увагу, што, у адрозненне ад каранацыі караля, цырымонія інтранізацыі князя была свецкаю. Чаму ж яна называлася паднясеннем (узнясеннем, падняццем)? Імаверна, што князя і сапраўды літаральна падымалі ўгору «панове і баяра», «у шаце і шапцы княжай». Такі звычай пры інтранізацыі, між іншым, апісаны і ў іншых народаў. Крымскія татары пасля абрання курултаем хана ўзносілі, падымалі яго ўгару — як звычай пачатку панавання.

А з чым у нас асацыюецца воклічы і спевы «Лада! Лада!»? Гэты спеў заўсёды суправаджае трыумф манарха:

Гедымін, Вялікі Князь Літоўскі, (…) вярнуўся да Літвы з вялікім звыцяствам [перамогаю] і быў ад усіх з вялікаю радасцю і з вялікімі паклоны, «Лада! Лада!» спяваннем і труб доўгіх гучэннем прыняты. («Хроніка літоўская і жамойцкая»)

Памятаем песню да народнай гульні дзяцей і моладзі «Яшчур»?

Сядзіць Яшчур. Ладу! Ладу!

Арэшкі лушчыць. Ладу! Ладу!

Вочкамі плюшчыць. Ладу! Ладу!

Жаніцца хочыць. Ладу! Ладу!

Калі мы ведаем, што «Лада!» быў спевам ушанавання манарха ў нашых продкаў, то выходзіць на тое, што спяваючы «Ладу!» удзельнікі гульні прызнаюць «Яшчуру» манаршую годнасць. Гэта яшчэ адзін выпадак, калі народная традыцыя захавала памяць аб даўнейшых звычаях і мове нашых продкаў.

Ну і на астатак… Што панове і ўсё паспольства рабілі пасля паднясення князя? Віншавалі яго і зычылі «шчаслівага панавання ў доўгія векі». Менавіта зычылі, а не жадалі. Нам таксама варта так казаць. Пра гэта нагадваюць нам знаўцы нашай мовы. Відаць, што, у адрозненне ад нас, у XVI стагоддзі моўцы не мелі з гэтым клопату.

Комментарии23

Сейчас читают

Стало известно, сколько денег получали от кремлевского фонда Лущ, Мирсалимова и Геращенко11

Стало известно, сколько денег получали от кремлевского фонда Лущ, Мирсалимова и Геращенко

Все новости →
Все новости

Туск: Польша не отправит войска в Украину, это окончательное решение18

Руководитель «Евроопта» вышел на свободу4

В Ушачах возле жилых домов заметили волка с ободранным хвостом2

«Дорого и некачественно». Белорусы жалуются на некачественную обувь от «Белвеста» и проблемы с возвратом денег7

Евросоюз выделил деньги на поддержку «Радио Свобода»4

Рубио: Трамп не пошел ни на какие уступки Путину6

Жительница Закарпатья получила 10 лет тюрьмы за изнасилование мужчины веником7

В Беларуси составили «мобильный» рейтинг достопримечательностей. Самая популярная немного неожиданная5

Стало известно имя одного из карателей поэта Михася Чарота14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стало известно, сколько денег получали от кремлевского фонда Лущ, Мирсалимова и Геращенко11

Стало известно, сколько денег получали от кремлевского фонда Лущ, Мирсалимова и Геращенко

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць