История2020

Андрей Чернякевич: Оружие, деньги, наркотики и алкоголь в белорусском движении начала ХХ в.

З гісторыкам Андрэем Чарнякевічам гутарыць Алесь Кіркевіч.

Кніга «Нараджэнне беларускай Гародні» паспела стаць скандальнай яшчэ да з’яўлення на паліцах кнігарняў. Скандальнай палічылі назву: маўляў, беларусы ў Гродне з’явіліся не ў ХХ ст., а былі тут заўжды.

Андрэй Чарнякевіч, фота Янкі Лялевіча.

Сама ж кніга прысвечана нацыянальнаму руху ў горадзе над Нёманам ад «нашаніўскіх часоў» да 1939 года. У сваёй працыАндрэй Чарнякевіч падагульняе шматгадовыя знаходкі з гісторыі гродзенскіх арганізацыяў і гурткоў пачатку стагоддзя, адначасна выступаючы «Зігмундам Фрэйдам» беларускага руху: бацькі гарадзенскага адраджэння паказаныя без німбаў.

— Назву кнігі некаторыя палічылі скандальнай, вы згодныя?

Андрэй Чарнякевіч: Скандальнасці тут няма ніякай, гэта працяг даўнейшай спрэчкі: дзе і як шукаць беларусаў? Наогул, першая назва кніжкі была «Прытулак выгнанцаў». Гэта радок з верша Макара Краўцова, які перадае сітуацыю ў Горадні падчас грамадзянскай вайны, калі сюды прыязджаюць беларусы з акупаванай бальшавікамі тэрыторыі. 

— Ці можна сказаць, што ваша кніга — пра герояў?

АЧ: Калі ўспрымаць гераізм як нейкі адзінкавы акт, то, напэўна, не. Гераізм — гэта свядомы выбар. Можна прывесці ў прыклад Веру Маслоўскую, беларускіх настаўнікаў — Барана, Якімовіча… Калі ж разумець герояў у сэнсе прыкладаў для наследавання, то я б вельмі не хацеў, каб мы паўтарылі гэты пакутны шлях. Ён ужо пройдзены.

— Але ці ёсць у кнізе асобы, вам асабіста сімпатычныя?

АЧ: На мой погляд, калі ў аўтара з’яўляюцца сімпатыі да тых, пра каго ён піша, гэта замінае быць аб’ектыўным. Я, напэўна, не аб’ектыўны. Але я стараюся іх усіх успрымаць аднолькава і паважаць іх выбар. Іншая рэч, што некаторыя іх учынкі мне не падабаюцца.

— Вы не баіцеся, што ў гэтай кніжцы даяце шмат козыраў апанентам, расказваючы, што сярод беларускіх дзеячаў былі алкаголікі і наркаманы, хабарнікі?..

АЧ: У гэтым моманце акурат галоўная памылка тых, хто з найлепшых памкненняў піша нацыянальныя міфы. Тым больш сёння чытач сам абірае: якімі крыніцамі карыстацца, якіх аўтарытэтаў выбіраць.

У мяне была іншая мэта: вызначыць, ці магчыма сёння адысці ад фатуму нацыянальнага руху.

З іншага боку, я не ўспрымаю гэтыя моманты — супрацу з выведкамі, наркаманію, сваркі — як нешта, што аўтаматычна робіць сам рух непрывабным. Як кажуць, знайдзіце іншых! Толькі мне асабіста — іншыя не цікавыя.

Паверце, у польскім або жыдоўскім руху спрэчак ды бруду было не менш. У беларусаў папросту маштаб іншы, таму для нас гэта было фатальным. Зрэшты, калі казаць пра вынік, то ўсё гэта, канечне, на яго паўплывала…

— Супраца беларускіх дзеячаў з замежнымі выведкамі, пра якую вы пішаце, прычына ставіць на іх крыж ці гэта агульная тэндэнцыя для маладых нацыянальных рухаў?

АЧ: Аналізуючы крыніцы, атрымліваецца, што ў Горадні сапраўды не было ніводнага асяродку, так ці інакш не звязанага з нейкім замежным цэнтрам. Абавязкова быў польскі, літоўскі, нямецкі або савецкі ўплыў. Але нельга казаць, што сама з’ява — беларускі рух — была інспіраваная звонку. Усё ж вельмі проста: Беларусь апынулася ў цэнтры канфлікту інтарэсаў, а магчымасці абаперціся на свае сілы былі вельмі малыя.

Паказальная постаць — Гурын-Маразоўскі, адзін з пачынальнікаў камуністычнага падполля, які ў 1924-м падымаў антыпольскае паўстанне, а з 1926-га стаў тут ці не галоўным паланафілам… Ён і тады, і пазней быў беларускім патрыётам. Ён спрабаваў знайсці спосаб супрацьстаяць гэтым татальным уплывам, але яго выбар аказаўся фатальным… Ён перанёс стаўку з бальшавікоў на палякаў. Гэта прыклад выбару ва ўмовах, калі выбару не існуе.

— Што давала беларускім дзеячам супраца з выведкамі?

АЧ: У 1918—19 гадах, калі адбываўся крызіс улады, супраца з Літвой давала нейкае адчуванне бяспекі. Адсюль Управа, Нацыянальны камітэт і г.д. Літва была хоць нейкай дзяржавай, БНР — ідэяй. Таму БНР рэальнай падтрымкі нікому і не магла даць. Тым больш цікава, што ў гэтай нематэрыяльнай ідэі аказалася столькі прыхільнікаў!

Зноў жа, супраца з бальшавіцкай выведкай шмат для каго з сяброў беларускіх гурткоў і ТБШ была ідэйным выбарам. Але тут мне даспадобы погляд Яўгена Мірановіча, які назваў камуністычны рух у Заходняй Беларусі сектанцтвам. Атрымліваецца, што самыя добрыя памкненні і высокія ідэалы засцяць вочы.

— Ці былі сярод тагачасных гродзенскіх дзеячаў, як цяпер кажуць, паспяховыя людзі?

АЧ: Так, Сымон Якавюк! Падпольшчык, пасол Сейму, фігурант «працэсу 45-ці». Ён быў найбольш паспяховы з іх у матэрыяльным плане, жыццёвым. Ён здабыў сабе маёмасць (некалькі дамоў), перажыў войны ды ўсе ўлады, пражыў амаль сто гадоў [Якавюк быў агентам савецкіх спецслужбаў, які ў 1955 годзе нават хадайнічаў аб пенсіі, спасылаючыся на шматгадовую (з 1918 г.) супрацу з органамі — АК].

— У вашай кнізе падрабязна апісаны Беларускі полк, які стаяў у Горадні. Ці быў ён сур’ёзнай вайсковай сілай?

АЧ: Калі ў канцы 1919 Езавітаў тлумачыў Луцкевічу мэтазгоднасць супрацы з Балаховічам, як вам падаецца: пра што ён пісаў?.. Заняццё тэрыторыі ці ключавых гарадоў нават не абмяркоўвалася. Не было нават гаворкі пра выкананне вайсковых задач. Затое мы маем іншыя тлумачэнні Езавітава: магчымасць мець у сваім распараджэнні войска дае неймаверную рэкламу. Таму ўкладзеныя ў войска Балаховіча 100—200 тысяч прынясуць мільён, два ці тры. Гэта шанцы на перамовах, шанцы на крэдыты.

Разуменне вайсковага фактару было менавіта такім. Таму я і не лічу Балаховіча беларускім дзеячам у сэнсе дзеячаў з грона БНР. Ён разумеў пытанні па-вайсковаму, яны — палітычна. Таму ў яго ў 1920-м была свая БНР, якая праіснавала ўсяго пару дзён. Але калі б яго дзяржава ўтрымалася — гэта быў бы зусім іншы праект. БНР беларускіх дзеячаў была занадта вузкая для яго…

— Дык Беларускі полк у Горадні — таксама выключна палітычная рэклама?

АЧ: Поўнасцю. Ну каму маглі рэальна супрацьстаяць пару сотняў ненадзейных жаўнераў?

— То бок гэта быў батальён, а не полк?

АЧ: Фактычна так. Зноў жа, Езавітаў быў адзіным, хто спрабаваў выйсці за гэтыя межы. Ён прапанаваў літоўскаму ўраду і камандванню гродзенскага палка распрацаваць праект захопу Вільні. Ідэя была простая: выбіць бальшавікоў да прыходу Пілсудскага і, уласна, з’явіцца на палітычнай мапе. Уявіце сабе, што ў красавіку 1919 Беларускі полк адбівае Вільню… Фантастыка!

Беларускі полк у рэальнасці выкарыстоўвалі як элемент палітычнага торгу. Пакуль ішла Парыжская канферэнцыя, у палітыкаў была нагода сказаць: маўляў, «Горадня — гэта беларускі Львоў, вы ж ведаеце, як у Львове ўкраінцы ваююць з палякамі? У нас тое самае…» Але Пілсудскі ўсё хутка зразумеў і спачатку зрабіў усё, каб полк застаўся, а пасля пераняў яго пад сваё кіраўніцтва. І гэта была палітычная параза беларусаў.

— Ваша кніга пачынаецца і сканчаецца апеляцыяй да сучасных апазіцыйных структураў. Яна мае быць нейкім падручнікам ці наадварот — папярэджаннем?

АЧ: Хутчэй, наадварот, я разумеў гэта як мінус — шмат паралеляў з сучаснасцю. Бо ў такім выпадку не разумееш, наколькі ты сам здолееш быць аб’ектыўным.

— То бок гэта пэўная работа над памылкамі?

АЧ: Ну, вы ж не можаце назваць памылкай, калі дзіця ідзе, робіць першы крок і падае. Гэта досвед! З іншага боку, калі тое ж адбываецца ў 30 гадоў — гэта ўжо інфантылізм. Адзяваюць падгузнік у 30 гадоў — гэта прыкмета хваробы.

Або досвед забыўся. Мы паўтараемся не таму, што на беларусах нейкі праклён, а таму, што мы пражываем цыкл, ён сканчаецца, адкладаецца ўбок і пачынаецца па новай. Чаму так? Бо папярэднікі не распавялі пра свой досвед, шмат у чым негатыўны!

Рамантычнага натхнення, якое было ў Зоські Верас і іншых гурткоўцаў, не хапіла, каб стварыць моцную і эфектыўную арганізацыю. То бок таго, што дазволіла б са сферы мрояў перайсці да рэальнай палітыкі. Я ж бачу цяпер: тыя ж недамоўленасці, крыўды… усё тое, што ўжо было раней! А заплюшчваць вочы на хібы і недахопы — гэта падпісваць смяротны прысуд самому сабе.

Для мяне асабіста няма праблемы ва ўспрыняцці трагічных і непрыемных старонак беларускага руху. Гэта не можа нічога скампраметаваць, бо беларускі рух і яго гісторыю я ўспрымаю як частку сябе. Памылкі — гэта ж не падстава адмаўляцца ад сваёй тоеснасці.

Комментарии20

Сейчас читают

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины13

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины

Все новости →
Все новости

Тихановская приехала на кладбище к Марии Зайцевой2

Статкевич — Колесниковой: Люди не скотина на базаре34

«Я еду вдохновиться украинцами». Светлана Тихановская начала официальный визит в Украину22

Тихановскую приветствовали цветами на вокзале в Киеве2

Россия обратится в Международный суд ООН «для защиты русских» в Латвии, Литве и Эстонии24

Подземные учения в Лондоне. На заброшенной платформе метро репетировали отражение нападения России на страны Балтии7

Samsung предлагает средство от тошноты во время поездки — специальный звук синусоидальной волны через наушники1

«Думали, бандиты, а оказалась — полиция». Участники перестрелки в Польше рассказали свою версию, но вопросов меньше не стало12

Раскол в Кремле: элиты в отчаянии, веры в Трампа больше нет, а Путин продолжает мечтать о Донбассе34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины13

Россия заявила, что начинает «системные удары по Киеву». МИД РФ призвал иностранцев покинуть столицу Украины

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць