Беларуская мова22

Открыт сбор средств для первого белорусско-английского тематического словаря в картинках «Наш дом/Our Home»

Прыблізна месяц таму на платформе падтрымкі сацыяльных праектаў Talaka.by стартавала краўдфандынгавая кампанія«Слоўнік «Наш дом / Our Home». Мэтай ініцыятывы ёсць сабраць 43 000 000 рублёў для выдання першага беларуска-англійскага тэматычнага слоўніка ў малюнках.

Удзельнікі праекта бачаць «Наш дом / Our Home» яскравай кнігай для дзяцей і дарослых, для беларусаў і замежнікаў, для вучобы і забавы. У слоўніку будуць «намаляваныя» каля 1000 будзённых словаў і размоўных фразаў на кожнай мове з транскрыпцыямі для тых, хто сумняваецца ў прачытанні. Матэрыял кнігі будзе згрупаваны прыблізна ў 25 тэматычных раздзелаў: «Часткі жылога будынка / Parts of a residential building», «У вітальні / In the entrance hall», «У гасцёўні / In the living room», «У спальні / In the bedroom», «У дзіцячым пакоі / In the nursery», «На кухні / In the kitchen», «За сталом / At the table», «У каморы / In the pantry», «Хатняя гаспадарка / Household affairs», «Рамонт / Repairs», «Хатнія гадаванцы / Pets» і інш.

Слоўнік укладаюць прафесійныя перакладчыцы і мовазнаўцы, магістры гуманітарных навук БДЛУ і БДУ. Ёсць дамоўленасць з выдавецтвам «Галіяфы» аб выданні кнігі ўвесну 2016 года.

«Грашовую падтрымку кампаніі «Наш дом / Our Home« можна лічыць калядным дарам для беларускіх школьнікаў і не толькі», – кажа кіраўніца праекта Алена Ялавенка. – Дзве траціны патрэбнай для выдання слоўніка сумы ўжо паабяцалі будучыя фундатары, і мы заклікаем іншых паспалітых людзей Беларусі да 20 снежня спрычыніцца да з'яўлення гэтай унікальнай маляванай кнігі».

Стаць «жыхарамі»-фундатарамі «Нашага дома», як сцвярджаюць удзельнікі праекта, досыць лёгка. Для гэтага трэба

1) да 20 снежня зарэгістравацца на www.talaka.by і на старонцы кампаніі націснуць на кнопку «Падтрымаць фінансава»;

2) вызначыцца з сумай ахвяравання і паабяцаць яе на сайце (дарэчы, па выданні кнігі ўсе фундатары на суму 200 000 і болей бел. руб., атрымаюць падарункі з выявамі з «Нашага дома»: самі слоўнікі, постэры, пазлы і інш.;

3) з 21 да 30 снежня атрымаць па электроннай пошце нагадванне і перадаць абяцаную суму гатоўкай або праз PayPal.

Комментарии2

Сейчас читают

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге28

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге

Все новости →
Все новости

В Дании нашли мертвого кита. Это может быть Тимми, спасенный две недели назад у берегов Германии

В Минске задержали организатора финансовой пирамиды, который за два года сколотил 750 тысяч долларов3

В ближайшие дни до +27°С

ВСУ уничтожили в Крыму и на Донбассе еще два ЗРК, пробивают коридоры в небе над оккупированными территориями1

Удары ВСУ по НПЗ повредили 23% нефтеперерабатывающих мощностей России6

Минчанки заплатили по 100 рублей, чтобы с роскошью посмотреть «Дьявол носит Prada 2». Но всю роскошь получили только блогеры12

«Что-то пошло не так». Как белоруска весь год покупала доллары и сколько потеряла4

Рублевые вклады: какие ставки предлагают банки и что происходит с деньгами с учетом курсов4

Трамп сообщил о фантастических сделках с Китаем после встречи с Си7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге28

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць