Беларуская мова55

Тваямаянепанимать: А вы попадали в такие ситуации? 

Піша Зміцер Дашкевіч.

‪#‎тваямаянепанімаць‬

Час ад часу трапляючы ці то ў сьмешныя, ці то ў трагічныя моўныя гісторыі заўсёды ўзгадваю выказваньне шаноўнага панаAndrej Dynko, які неяк адзначыў, што «ніколі не сустракаў непаразуменьняў пры выкарыстаньні беларускае мовы». Я тады шчэ зьдзівіўся, мо пан з хаты выходзіць толькі на працу ў рэдакцыю НН, а з працы — адразу да дому? Аднак пан Андрэй Дынько запэўніў, што шмат дзе ходзіць: і ў «Віталюр», і ў гімназію, і іншыя месцы наведвае.

Я, канечне, зьдзівіўся яшчэ болей, ці пра тую самую мову мы з панам Андрэем гаворым? Бо я-та заўсёды трапляю ў трагікамічныя моўныя гісторыі. І вось днямі, трапіўшы ў чарговую, вырашыў яе і наступныя запісваць пад агульным назовам #тваямаянепанімаць. Запрашаю ўсіх іншых удзельнікаў беларускомоўнае прасторы выкарыстоўваць дадзены хэштэг і дзяліцца сваімі прышпіламі зь іншымі. Калі-небудзь, зьбярэм гэтыя замалёўкі пад адной вокладкай.

Гэтак жа. Прыйшлі мы з Мараю ў начную аптэку на вуліцы Якуба Коласа, каб набыць лекі для «баціка Даіда».

— У вас феністыл у кроплях ёсьць? — пытаю трывалым голасам, хоць і адстаялі мы паўгадзінную чаргу.

— Феністіл, это от алергіі, а укропная водічка, это на основе укропа — от коліков в жівотіке. Так вам что?

— У вас феністыл у выглядзе кропель ёсьць? — перастаўляю я словы, так і не скарыстоўваючы прапанаваныя пераклады.

— Ой, Боже ты мой, я сразу і не поняла, — сьмяецца прадавачка, — феністіл в каплях есть, да. Будете покупать?

— Будзем набываць, — усьміхаюся я, выйграўшы чарговы моўны двубой.

«А вось пан Андрэй Дынько, — распавядаю я Мары прышпільваючы яе ў крэсьле, — ніколі не трапляе ў моўна-сьмешныя гісторыі, а ты ў іх з самага дзяцінства. Пашанцавала ж табе з бацькам!»

* * *

Kryscina: «Мы ў суботу трапілі ў адваротную сітуацыю: прыехалі ў будаўнічую краму ў Міры па тынкоўку, стаім у чарзе да касы і раптам Андрэй запытвае: «Калі яны не зразумеюць «тынкоўка», то як па-руску?» Вылецела з галавы ў абоіх, а касіркі пачулі і гучна так, на ўсю краму: «Чаму гэта мы не зразумеем тынкоўку? Для нас беларуская мова родная!»:)

А ў стаўпецкай краме пагадзіліся ў непрацоўны, зручны для нас час, прывезці нам блокаў, таксама ў адказ на беларускасць.

А ў Баранавічах на Аляксееўскім кірмашы, калі ўбачылі, што мы адзін адному паказваем іх магніцік з Пагоняй на лядоўні, вельмі добрыя каўбаскі нам параілі:)

Вядома, бываюць і смешныя сітуацыі. Бывае, што і злуеш на неразуменне. Затое колькі пазітыву ў шчаслівых гісторыях!»

* * *

Źmicier: «За паўтара года маўлення на беларускай атрымаў зьніжкі — на красоўкі і на мабільны тэлефон. Непаразуменьня нідзе не сустрэў пакуль, ні ў паліклініцы,ні ў цырульні».

Комментарии5

Сейчас читают

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге3

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге

Все новости →
Все новости

Улицу Мельникайте в Минске перекроют на два года: нужно достать «Алесю» и «Марию»3

Премьер Кыргызстана приказал чиновникам ходить без пиджаков, чтобы экономить электричество4

Белоруску задержали в Италии по запросу из Минска6

В Брянской области от удара дрона погиб путешественник, который в камуфляже шел пешком в Бразилию9

В Барановичах мужчина жестоко убил собственную мать1

Зеленский: Россия ударила по дому в Киеве совершенно новой ракетой Х-101. Значит, компоненты завозятся1

В Дзержинске продают Дом торговли почти за 5 миллионов долларов

В Лошицком парке на воде появилась странная пена. Отчего это?3

«Что-то по грибы в этом году расхотелось». Под Борисовом на поле увидели сразу пять медведей7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге3

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць