Здарэнні3434

Уладзіміра Япрынцава вызвалілі ў зале суда, яго сустрэлі апладысментамі, а жонка біла пацярпелага сумкай

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска абвясцілі прысуд Уладзіміру і Казбеку Япрынцавым, а таксама Аляксандру Арабяну. Япрынцаў-старэйшы вызвалены ў зале суда, яго сустрэлі апладысментамі. Казбек Япрынцаў і Аляксандр Арабян асуджаныя на восем гадоў зняволення.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска абвясцілі прысуд бізнэсмэнам бацьку і сыну Уладзіміру і Казбеку Япрынцавым.

Пацярпелыя па справе настаялі, каб прысуд быў зачытаны цалкам, і яго абвяшчэнне зацягнулася амаль на тры гадзіны.

Такім чынам, Уладзіміру Япрынцаву далі штраф у 500 базавых велічыняў (арт. 405 ч.1 КК «Укрывальніцтва злачынства»), што раўняецца 10,5 тыс. рублёў (або каля 5,2 тыс. даляраў). Уладзіміру вяртаецца яго канфіскаваная падчас следства маёмасць.

Сваякі Япрынцавых.

Казбек Япрынцаў і Аляксандр Арабян асуджаныя на 8 гадоў зняволення (арт. 209, ч. 4 «Махлярства»). У Япрынцава-малодшага і Арабяна павінна быць канфіскаваная маёмасць.

«Забойцам даюць толькі 7 гадоў, а тут 8», — сустракае прысуд жонка Казбека.

Уладзімір Япрынцаў абдымае сына

Уладзімір Япрынцаў вызвалены ў зале суда, яго сустрэлі апладысментамі пару соцен чалавек. Сапраўды, ахвотных падтрымаць зняволенага бізнэсоўца было вельмі шмат.

Тым часам яго жонка Святлана ўдарыла сумкай прадстаўніка пацярпелага боку. «Вам лягчэй стала, што майго сына пасадзілі на 8 гадоў?» — пыталася яна.

Эмоцыі зашквальвалі. Дужы мужчына з іменем Магамед ледзьве не пабіўся з прадстаўнікамі СМІ.

З прэсай Уладзімір Япрынцаў размаўляць адмовіўся. Паабяцаў зрабіць гэта пазней. Сказаў толькі, што без падтрымкі сяброў яму было б цяжка.

Япрынцаў з'ехаў на чорным джыпе дадому, а вось многія сваякі яшчэ засталіся ў дворыка суда чакаць этапавання Казбека і Арабяна ў СІЗА.

***

11 жніўня дзяржабвінаваўца Юрый Шарснёў папрасіў суд перакваліфікаваць абвінавачанне Уладзіміру Япрынцаву на ч. 1 арт. 405 КК — укрывальніцтва злачынства (караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў). На думку дзяржабвінаваўцы, Япрынцаў-старэйшы ведаў пра злачынныя дзеянні сына і яго партнёраў, абяцаў ім укрывальніцтва і не паведаміў пра гэтыя факты ў праваахоўныя органы.

На падставе гэтага пракурор папрасіў суд прызначыць Уладзіміру Япрынцаву штраф у тысячу базавых велічынь (21 тысяча рублёў, або прыблізна 10,5 тысячы долараў).

Каментары34

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць