Грамадства

«Проста за*бала ўсё гэта». Яўген Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі

Былы палітзняволены Яўген Юшкевіч адрэагаваў у Threads на навіну пра тое, што былому былому падпалкоўніку КДБ Аляксею Храловічу, які цяпер адбывае 10‑гадовае пакаранне, дадалі яшчэ. адзін год зняволення, і расказаў пра сустрэчы з ім за кратамі.

Аляксей Храловіч. Скрыншот АНТ

«Аляксей Храловіч — той самы чалавек, які сцягнуў тыя самыя запісы праслушкі размовы пра забойства Бандарэнкі. Мы некалькі дзён сядзелі з ім у БС-камеры Валадаркі, перад тым як яго этапавалі ў калонію.

У апошні дзень я спытаў у яго пра тое, што і самому не давала спакою:

— Слухай, ты ж усё жыццё на службе, ты нават вучыўся ў акадэміі [у РФ], ты ведаў, што цябе ЎСЁ РОЎНА знойдуць. Ты ведаў, што прайграеш яшчэ да пачатку гульні. Навошта ты гэта зрабіў?

— Шчыра — проста за*бала ўсё гэта, вось так жыць. Проста за*бала.

Артэфакт ад яго цяпер са мной у Варшаве».

Аляксея Храловіча затрымалі 15 сакавіка 2021 года. У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка 2022 года яго асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу сумай 500 базавых адзінак па ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Таксама ён быў пазбаўлены вайсковага звання «падпалкоўнік».

Храловіч меў дачыненне да перадачы стваральніку тэлеграм-канала Nexta Cцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася размова пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі, якая адбылася роўна шэсць гадоў таму.

У кастрычніку 2023 года ў Наваполацку прайшоў суд па замене Аляксею рэжыму ўтрымання. Паводле пастановы суддзі Таццяны Хрыпач палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, дзе пазней супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 411 КК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць