Музыка22

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове

Гурт «Тату», які будаваў сваю кар'еру на песнях пра каханне дзвюх дзяўчат, цяпер спрабуе пазбегнуць абвінавачванняў у прапагандзе ЛГБТ. Замест пацалункаў на сцэне цяпер трыманне за рукі, а некаторыя песні гучаць толькі па-англійску. Так было і на канцэрце ў Мінску.

Тут і далей фота з інстаграма гурта «Тату»

«Тату» ўпершыню з 2001 года далі паўнавартасны канцэрт у беларускай сталіцы (у 2021 годзе гурт прыязджаў у Мінск як хэдлайнеры фестывалю Ovion Show — але тады артысткі праспявалі ўсяго тры песні).

Выступалі «Тату» ў «Палацы спорту», квіткі каштавалі ад 155 да 295 рублёў.

Міленіялы, якія чвэрць стагоддзя чакалі вяртання любімага гурта, аказаліся расчараванымі. І галоўная прэтэнзія, якую часцей за ўсё агучваюць у сацсетках — гэта моўнае пытанне.

Гледачы рыхтаваліся падпяваць любімым хітам сваіх школьных гадоў на рускай мове, а «Тату» абсалютную большасць песень выканала на англійскай.

Прычына такога рашэння вельмі простая: строгія расійскія законы наконт прапаганды ЛГБТ (у 2024 годзе ў Расіі прызналі ЛГБТ-супольнасць экстрэмісцкім рухам). Летась Алена Каціна распавядала ў інтэрв’ю, што гурт вырашыў не спяваць шмат якія арыгінальныя версіі песень, бо баіцца, каб не абвінавацілі «ў прапагандзе не таго, што трэба».

Англамоўныя тэксты спявачкі (і, імаверна, расійскія цэнзары) лічаць больш прыстойнымі. Сама ж Каціна прызнавалася: варыянтаў у іх было не шмат. Ці спяваць па-англійску, ці перапісаць тэксты па-руску так, каб у іх не пабачылі нейкіх намёкаў на аднаполае каханне.

Мяняць культавыя радкі спявачкі таксама не пагадзіліся.

Юлія Волкава ў іншым інтэрв’ю таксама тлумачыла рашэнне выконваць большую частку рэпертуару на замежнай мове тым, што гурт «шануе традыцыі і паважае законы сваёй краіны». 

Таму на канцэрце ў Мінску момантамі сітуацыя выглядала камічнай. Так, у адной са сваіх самых знакамітых песень «Я сошла с ума» Юлія Волкава і Алена Каціна спявалі куплеты на рускай мове, а прыпеў — на англійскай. Публіка ў зале крычала рускамоўную версію хіта, але артысткі не здаваліся.

Трэба адзначыць, што і тое яны зрабілі паслабленне для беларускіх фанатаў — у Расіі «Тату» гэтую песню спяваюць цалкам па-англійску.

Таксама раней спявачкі паабяцалі расійскім уладам, што будуць паводзіць сябе на сцэне прыстойна, а не так, як у нулявыя. Таму і ў Мінску замест пацалункаў на сцэне было трыманне за рукі.

Таму шмат хто з наведвальнікаў канцэрту застаўся незадаволены. Блогерка Яўгенія Тарасюк разам з сяброўкамі ехала з Гродна, каб паслухаць «Тату», — кажуць, змарнавалі час.

Каментары2

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць